Валянцін Валянцінавіч Аляксандраў (1919-1943)
Нарадзіўся 17.09.1919 у Маскве.
У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі аўтамеханічны інстытут. Адначасова працаваў токарам у майстэрнях.
14 ліпеня 1941 года запісаўся добраахвотнікам на фронт.
Пасля завяршэння навучальнага курсу ў дыверсійнай школе быў накіраваны ў тыл ворага ў складзе асобнагй дыверсійнай групы «Мститель». Цягам 14 месяцаў быў намеснікам камандзіра партызанскага атрада ў Барысаўскім раёне.
Восенню 1943 года быў закінуты на тэрыторыю Баранавіцкай вобласці. Прызначаны намеснікам камандзіра ўзводу ў партызанскім атрадзе «Звезда» брыгады імя Кастуся Каліноўскага.
15 лістапада 1943 года каля вёскі Пілаўня партызаны трапілі ў нямецкую засаду. Валянцін Аляксандраў адважна павёў узвод на прарыў, у выніку чаго партызаны здолелі паспяхова выйсці з акружэння. У баі Аляксандраў атрымаў смяротнае раненне.
9 ліпеня 1967 года адбылося ўрачыстае перапахаванне Валянціна Аляксандрава каля школы ў вёсцы Бершты. На магіле пазней быў усталяваны помнік, які спраектавала сястра загінулага.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені (пасмяротна).