ПОМНІК НА МАГІЛЕ
ВАЛЯНЦІНА АЛЯКСАНДРАВА
Ў БЕРШТАХ
ПОМНІК НА МАГІЛЕ
ВАЛЯНЦІНА АЛЯКСАНДРАВА
Ў БЕРШТАХ
НАЗВА:
помнік на магіле Валянціна Валянцінавіча Аляксандрава ў вёсцы Бершты.
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, Астрынскі сельсавет, вёска Бершты.
АПІСАННЕ:
Помнік уяўляе сабой прамавугольны па форме кавалак часткова апрацаванага граніту, на якім размешчаны металічны барэльефны партрэт-медальён авальнай формы. У ніжняй частцы размешчана паглыбленая ў камень металічная пласціна з інфармацыяй аб пахаваным.
Аўтарам кампазіцыі з'яўляецца сястра Валянціна Аляксандрава - скульптар і мастак Валянціна Валянцінаўна Аляксандрава-Рослаўлева. Помнік быў усталяваны пасля перапахавання партызана ў 1967 годзе.
Аб'ект мае статус воінскага пахавання.
СПАСЫЛКІ: