Анатоль Іосіфавіч Багдзевіч
Беларускі навуковец, педагог, кандыдат філагагічных навук.
Нарадзіўся 04.02.1973 у Шчучыне.
Сям'я пераехала ў Забалаць, дзе Анатоль у 1990 годзе скончыў Забалацкую сярэднюю школу.
У 1995 годзе скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1995-1998 гадах навучаўся ў аспірантуры пры кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства.
З 1998 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце.
У 1999 годзе абараніў кандыдацкую дэсертацыю.
З 2003 года – дацэнт кафедры беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства.
З 2010 года – дацэнт кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства.
Асноўная тэматыка даследаванняў – праблемы словаўтваральнай нормы ў беларускай мове, беларускай навуковай тэрміналогіі.