Пётр Аляксандравіч Кузьмін (1915-1941)
Савецкі ваенны лётчык.
Нарадзіўся 16.08.1915 у сяле Рап'ёўка Новаспаскага раёна Ульянаўскай вобласці (Расія).
У Чырвонай Арміі з 10.11.1930. Быў камандзірам аддзялення стралковага палка.
Вучыўся на рабфаку.
Скончыў Энгельскую, а затым Барысаглебскую ваенныя акадэміі.
Служыў на Далёкім Усходзе ў складзе знішчальнага авіяцыйнага палка.
Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за баі на возеры Хасан.
Браў удзел у савецка-фінскай вайне.
З красавіка 1940 года служыў у 127-м знішчальным авіяпалку (ЗАП), які базаваўся на аэрадроме у Скідзелі.
13.06.1940 быў прызначаны старшым ад'ютантам эскадрыллі палка.
22 чэрвеня 1941 года намеснік камандзіра эскадрыллі 127-га ЗАП старшы лейтэнант П.А.Кузьмін здзейсніў 5 баявых вылетаў. Пад час шостага велету ён у баі каля Каменкі здзейсніў паветраны таран варожага знішчальніка Me-109 (верагодна, камандзіра JG 27 маёра Вольфганга Шэльмана). Кузьмін пры таране загінуў.
Імя П.А.Кузьміна прысвоена школе ў аграгарадку Каменка.