Міхал Юзаф Францкевіч (1730-1780)
Выкладчык і рэктар Шчучынскай школы піяраў, Літоўскі правінцыял ордэна.
Нарадзіўся 29.09.1730 у Віленскім ваяводстве.
09.07.1747 у Вільні ўступіў у ордэн піяраў.
Пасля двухгадовага курсу навіцыяту ў 1749 годзе ў Любяшове склаў першыя манаскія абеты. Пачаў выкладаць у піярскіх калегіумах. Быў прафесарам гісторыі і красамоўства. Атрымаў пасаду рэктара Шчучынскага калегіума піяраў.
З 1775 па 1778 год быў Літоўскім правінцыялам. Сучаснікі лічылі яго вельмі мудрым чалавекам (існавала нават прымаўка: "разумны як Францкевіч"). Быў блізка знаёмы з Гродзенскім старастам Антоніем Тызенгаўзам.
Памёр у Шчучыне 27.10.1780.