Міраслаў Ляскоўскі
Урач-артапед, доктар медыцынскіх навук.
Нарадзіўся 10.09.1936 у Шчучыне.
Пасля савецкай акупацыі сям'я была выслана ў Сібір.
У 1946 годзе сям'я рэпатравалася ў Польшчу.
У 1961 годзе Міраслаў скончыў навучанне ў Гданьскай медыцынскай акадэміі.
З 1963 года працаваў у клініцы артапедыі Гданьскай медыцынскай акадэміі.
У 1971 годзе атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук.
У 1985 годзе быў абраны ардынатарам артапедычнага аддзела шпіталю ў Заспе, дзе працаваў да выхаду на пенсію ў 2003 годзе.
Аўтар шматлікіх навуковых прац і публікацый.