Ібрагім Сулейманавіч Крыніцкі
Урач-псіхатэрапеўт.
Нарадзіўся 06.05.1936 у вёсцы Сандыкаўшчызна (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Васілішкаўскую сярэднюю школу.
Выпускнік вайскова-медыцынскага факультэта Куйбышаўскага медыцынскага інстытута.
Працаваў урачом у Варкуце.
Падвышаў кваліфікацыю ў інстытуце імя Бехцерава (Ленінград).
Стажыраваўся ў 4-ым галоўным упраўленні Крамлёўскай бальніцы.
Доўгі час працаваў у санаторыях «Белая Русь» і «Нарач».
Прызнаны спецыяліст у галіне лячэння псіхасаматычных хвароб.
Аўтар шасці кніг.