Іосіф Станіслававіч Вайцяшэнка
Беларускі навуковец, педагог, кандыдат тэхнічных навук.
Нарадзіўся 09.11.1954 у вёсцы Каменка (зараз – Шчучынскі раён).
У 1976 годзе скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1979 годзе скончыў аспірантуру пры Горным інстытуце Кольскага філіяла АН СССР.
У 1983-1989 гадах – выкладчык Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1989 года выкладае на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковыя інтарэсы: мадэляванне кіравання на прамысловых прадпрыемствах; размеркавальныя сістэмы; геаінфарматыа; методыка выкладання інфарматыкі.