Валерый Аляксандравіч Дарашкевіч
Беларускі навуковец, прававед, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Нарадзіўся 09.09.1960 у Шчучыне.
У 1982 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.
У 1987 годзе скончыў аспірантуру пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства.
У 1994 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1997 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.
З 1997 года працуе ў Нацыянальным цэнтры законатворчай дзейнасці пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2000 года – намеснік дырэктара ўстановы.
Супрацоўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі.