Яўстах Севярын Сапега (1921-2004)
Прафесійны паляўнічы, паручнік кавалерыі Польскага Войска, гісторык роду Сапегаў.
Нарадзіўся 07.08.1816 у Спушы ў сям'і князя Яўстаха Каэтана Сапегі.
Скончыў сярэднюю школу ў Пшчыне, дзе быў выхаванцам прафесара Вацлава Іваноўскага.
У 1934 годзе паступіў у школу падафіцэраў рэзерву кавалерыі ў Грудзёнзу. У 1935 годзе быў накіраваны ў 2-і полк грахоўскіх уланаў у Сувалках. Паступіў у Вышэйшую гандлёвую школу ў Антвэрпене, адкуль перайшоў у 1938 годзе ў Вышэйшую каланіяльную школу там жа.
Прымаў удзел у верасьнёўскай ваеннай кампаніі 1939 году ў складзе Сувальскай брыгады кавалерыі. Быў узнагароджаны Крыжам Валечных.
З 1939 па 1945 год знаходзіўся ў лагеры для палонных на тэрыторыі Германіі. У апошнія месяцы вайны разам са сваім братам Львом уцёк ад наступаючай Чырвонай Арміі.
У 1947 годзе з'ехаў у Кенію, дзе займаўся гандлем металам, здабычай каштоўных камянёў, а таксама прафэсійным паляваньнем.
Цягам 40 гадоў збіраў матэрыялы для манаграфіі пра гісторыю рода Сапегаў, якую выдаў у 1995 годзе пад назвай «Сапежынскі дом».
Таксама напісаў аўтабіяграфію «Так было, або недэмакратычныя ўспаміны Яўстаха Сапегі», якая была выдадзеная ў 1999 годзе. З'яўляецца суаўтарам (разам з Паўлам Кардашам) кнігі «Сафары. Паляваньне ва Усходняй і Паўднёвай Афрыцы», якая ўбачыла свет у 2000 годзе.
У канцы 1990-х гадоў тройчы наведаў Беларусь: быў у Спушы, Ружанах і Дзярэчыне.
Памёр 02.03.2004 у Найробі (Кенія).
Пахаваны ў родавым склепе Сапегаў у касцёле ў Боцьках.