Саламон Юдалевіч Капельман (1881-1944)
Расійскі літаратар і выдавец.
Нарадзіўся 08.01.1881 у Васілішках (зараз – Шчучынскі раён).
Яго бацька быў купцом. Неўзабаве сям'я пераехала ў Ліду, а потым у Мінск.
У пачатку 1890-х гадоў Капельманы перасяліліся ў Санкт-Пецярбург.
У 1899 годзе Саламон скончыў гандлёвую вучэльню і стаў слухачом юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта.
У 1902 годзе быў арыштаваны за захаванне нелегальнай літаратуры і прыгавораны да выслання ў Сібір пад нагляд паліцыі. Эміграваў у Еўропу, некаторы час жыў у Гермніі і Францыі. Слухаў лекцыі ў Сарбоне.
У 1905 годзе пасля амністыі вярнуўся ў Расію.
У 1906 годзе сумесна З.І.Гжэбіным заснаваў знакамітае выдавецтва «Шиповник» у Санкт-Пецярбургу.
Ажаніўся з літаратарам Верай Беклемешавай, з якой меў сына – пісьменніка Юрыя Крымава.
Падчас Першай усясветнай вайны трапіў на фронт.
Пасля 1917 года пасяліўся ў Маскве.
У 1920-я гады працаваў у выдавецкім бюро Савета нафтавай прамысловасці.
Памёр 21.07.1944.