на фота крайні злева
Ноах Бас (1874-1941)
Яўрэйскі грамадска-палітычны дзеяч.
Нарадзіўся ў 1874 годзе ў Васілішках (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў ешэву ў Гродна ў 1887 годзе.
З’яўляўся адным з заснавальнікаў першага рэфармаванага хедэра ў Гродна. Падчас Першай усясветнай вайны арганізаваў Яўрэйскае культурнае таварыства. Адзін з лідараў мясцовай сіянісцкай партыі.
Стварыў у Гродна аддзяленне таварыства «Tarbut», якое і ўзначаліў. Cакратар праўлення Саюза яўрэйскай студэнцкай моладзі.
Займаўся распаўсюдам яўрэйскіхі польскіх газет, працаваў журналістам, часта друкуючы свае матэрыялы на старонках мясцовай прэсы.
За сваю працу ён быў адзначаны фондам, а яго імя ўнесена ў Залатую Кнігу Keren Kayemet.
20 чэрвеня 1941 года быў арыштаваны органамі НКВД разам з сям’ёй
Загінуў 24.06.1941 разам з жонкай падчас нямецкай бамбардыроўкі цягніка са зняволенымі.