Князь Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі (1778-1846)
Дзяржаўны дзеяч, уладальнік Шчучына.
Нарадзіўся 04(15).01.1778 у маёнтку Пагост Пінскага павета.
3 1785 года залічаны ў Санкт-Пецярбургскі кадэцкі корпус, які скончыў у 1797 годзе. Служыў у Нізаўскім мушкецёрскім палку, удзельнічаў у італьянскім паходзе А.В.Суворава. Пасля цяжкай кантузіі ў 1800 годзе выйшаў у адстаўку; жыў у маёнтку Чарлёна Гродзенскай губерні.
У 1807 годзе ажаніўся з сваёй 14-гадовай пляменніцай Марыяй Сцыпіа Дэль-Кампа, атрымаўшы ў пасагу Шчучын.
Са студзеня 1813 года выконваў абавязкі Гродзенскага грамадзянскага губернатара.
У чэрвені 1816 года атрымаў пасаду Віленскага грамадзянскага губернатара.
19 ліпеня 1821 года князь Друцкі-Любецкі быў прызначаны міністрам скарбу Царства Польскага.
У перыяд паўстання 1830-31 гадах князь выступаў супраць пагаршэння адносін з Расіяй, не ўвайшоў у склад Часовага ўрада, сфарміраванага паўстанцамі.
У лютым 1832 года прызначаны чальцом Дзяржаўнай Рады Расійскай імперыі.
3 ліпеня 1834 да сакавіка 1837 года знаходзіўся ў Парыжы, дзе вёў перамовы аб упарадкаванні фінансавых разлікаў паміж Расіяй і Францыяй.
Памёр 10(22).05.1846 у Пецярбургу, пахаваны ў Шчучыне ў касцёле Святой Тэрэзы.