Андрэй Брахоцкі (1895-1976)
Польскі вайсковы і грамадскі дзеяч.
Нарадзіўся 02.03.1895 года (па іншых звестках 17.02.) у Малым Мажэйкава (зараз – Лідскі раён) у шляхецкай сям’і.
У 1914 годзе скончыў Першую Віленскую класічную гімназію. У тым жа годзе паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Рыжскай політэхнікі. У 1915 годзе разам з політэхнікай эвакуаваўся ў Маскву. У 1916 годзе быў прызваны ў расійскае войска і скіраваны на фронт. У 1918 годзе ўступіў у афіцэрскі легіён Першага корпуса генерала Доўбар-Мусніцкага.
Летам 1918 года вяртаецца на радзіму і ў лістападзе актыўна ўключаецца ў дзейнасць па фарміраванні Шчучынскай польскай самаабароны. У далейшым служыў у войску польскім і арміі Сярэдняй Літвы.
У 1921 годзе дэмабілізаваўся і паступіў на водны факультэт Варшаўскай політэхнікі. Пасля завяршэння вучобы і атрымання ў 1927 годзе тытула інжынера цягам чатырох гадоў працаваў у галіне меліярацыі. З 1931 года гаспадарыў ў спадчынным маёнтку Малое Мажэйкава. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Шчучынскага павета, працаваў у земскім судзе і ўваходзіў у раду мясцовых землеўласнікаў.
З пачаткм Другой усясветнай вайны быў мабілізаваны ў войска. Трапіў у лагер для інтэрнаваных у Літве, потым быў вязнем савецкіх лагераў для ваеннапалонных у Беластоку і Брэсце. Пасля вайны рэпатраваўся ў Польшчу.
Быў узнагароджаны ордэнам «Virtuti Militari» 5-й ступені і «Крыжам Заслугі Сярэдняй Літвы».
Напісаў кнігу «Dzieje samoobrony w Szczuczynie Nowogródzkim: rok 1918-19» (выдадзена ў Вільні ў 1936 годзе). Пакінуў па сабе рукапіс успамінаў «На пераломе дзвюх эпох: нататкі абшарніка».
Памёр 17.11.1976.
Пахаваны на Павонзках у Варшаве.