Мірон Уладзіміравіч Мардуховіч (1929-2015)
Савецкі і расійскі архітэктар, Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі.
Нарадзіўся 09.08.1929 у Жалудку (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Латвійскі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1954 годзе прыехаў у Ліпецк, які ў тым жа годзе становіцца цэнтрам створанай Ліпецкай вобласці. Тады ж пачынаецца яго забудова. З восені 1955 года Мірон Уладзіміравіч працуе ў Ліпецкім абласным аддзеле па справах архітэктуры.
У 1960-1969 гадах працаваў у аддзеле будаўніцтва Ліпецка.
З 1977 па 2013 год – галоўны архітэктар інстытута «Липецкгражданпроект». Сябра саюза архітэктараў Расіі.
У 1996 гозе Мірону Уладзіміравічу было прысвоена званне «Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі».
Узнагароджаны сярэбраным медалём Акадэміі мастацтваў Расійскай Федэрацыі.
Ганаровы грамадзянін горада Ліпецка.
Адзін з ініцыятараў стварэння і актыўны ўдзельнік Ліпецкай яўрэйскай абшчыны.
Памёр у Ліпецку 19.08.2015.