Казімір Альхімовіч (1840-1916)
Мастак і графік, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 года.
Нарадзіўся 20.12.1840 у Дэмбрава (цяпер – Шчучынскі раён) у шляхецкай сям'і.
Скончыў Віленскую гімназію.
Разам з братам Гіяцынтам удзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гадоў. Быў сасланы на Урал.
Вярнуўся ў 1869 годзе пасля амністыі, вучыўся ў мастацкай школе В. Герсана ў Варшаве, Акадэміі мастацтваў у Мюнхене.
У 1876-1877 гадах жыў у Францыі, выстаўляў свае творы ў парыжсках салонах.
З 1877 года жыў пераважна ў Варшаве.
Выстаўляўся ў Варшаве, Мюнхене, Адэсе, Кракаве, Вене.
Яго палатно «Пахаваньне Гедыміна» было двойчы адзначана ўзнагародамі.
Акрамя жывапісу мастак захапляўся роспісам парцаляны і фаянсу, а таксама разьбой па дрэве.
Творчасці Казіміра Альхімовіча характэрная гістарычная і міфалагічная тэматыка. Ён вядомы як ілюстратар твораў Юліюша Славацкага й Адама Міцкевіча.
Памёр 31.12.1916 у Варшаве.
Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.