Баляслаў Лісоўскі (1886-1942)
Польскі вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч.
Нарадзіўся 23.10.1886 у Дэмбраве (зараз – Шчучынскі раён).
Атрымаў інжынерную адукацыю: скончыў факультэт дарог і мастоў Львоўскай політэхнікі.
У гады Першай усясветнай вайны ваяваў у складзе І Польскага Корпуса на Усходзе.
У 1918 годзе быў адным з арганізатараў польскай Самаабароны Літвы і Беларусі, узначаліў Шчучынскі аддзел Самаабароны.
У 1919-1921 гадах служыў у 13-м палку ўланаў у званні ротмістра.
У студзені 1922 года быў абраны дэпутатам Віленскага Сейма.
У міжваенны час гаспадарыў у сваіх маёнтках Ляцк Высокі (каля Еўлашоў) і Шчучынак (каля Янчукоў).
Узнагароджаны Залатым Крыжам Заслугі і Афіцэрскім Крыжам Ордэну Адраджэння Польшчы.
У гады Другой усясветнай вайны быў камендантам пляцу ў крэпасці Асавец, пазней – у структурах польскага падполля на Шчучыншчыне.
Быў забіты 31.12.1942 невядомымі асобамі каля вёскі Дамуцеўцы.