Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) (1876-1916)
Пісьменніца, асветніца, грамадска-палітычная дзеячка.
Нарадзілася 15 ліпеня 1876 года ў фальварку Пяшчына (зараз – Шчучынскі раён) у шляхецкай сям'і.
Скончыла Віленскую прыватную сямікласную вучэльню В. Прозаравай. Настаўнічала ў вёсцы.
У 1902-1904 гадах вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу, здала экстэрнам экзамен за поўны курс пецярбургскай Аляксандраўскай жаночай гімназіі.
У 1904 годзе вярнулася ў Вільню і распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фельчаркай у Нова-Віленскай бальніцы. Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 годзе на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску першай беларускай газеты «Наша доля».
Едзе ў Галіцыю, дзе паступае на філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта. Займаецца вывучэннем беларускага тэатра і фальклору.
У 1908-1909 гадах жыве ў Кракаве, вучыцца ў Ягелонскім універсітэце, пад чужым пашпартам наведвае Расію. У эміграцыі выходзіць замуж за літоўскага інжынера і палітычнага дзеяча Сцяпонаса Кайрыса.
У 1914 годзе пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі «Лучынка». На некаторы час зноў выязджае ў Фінляндыю і Швецыю.
У 1915 годзе Цётка прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні, дапамагае ў стварэнні прытулкаў, як сястра міласэрнасці даглядае хворых у тыфозным бараку.
У 1916 годе памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне.
У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Цётка засталася, каб дапамагчы хворым землякам, але сама заразілася і памерла 18.02.1916.
Пахавана ў Старым Двары (Шчучынскі раён)