Беньямін Хайтоўскі (Беньямінас Хаятаўскас)
(1917-1966)
Спявак, Заслужаны артыст Літоўскай ССР.
Нарадзіўся 25.06.1917 у Астрыне. У гады Грамадзянскай вайны сям'я перабралася ў Літву, у Коўна.
Беньямін атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю: вучыўся ў хедэры, а потым – у іешыве.
У 1933 годзе пакінуў іешыву і пачаў падрыхтоўку да аліі – пераезду ў Ізраіль.
У 1938 годзе быў прызваны ў літоўскае войска.
У 1940 годзе паступіў у Каўнаскую кансерваторыю.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі. Быў адным з арганізатараў і салістам ансамбля песні 16-й Літоўскай дывізіі.
Пасля вайны – саліст Літоўскай філармоніі ў Вільнюсе. Выконваў песні на літоўскай і рускай мовах. З 1947 года пачаў уключаць у рэпертуар яўрэйскія песні на ідыш.
У 1948 годзе страціў працу ў філармоніі з-за распачатай антысеміцкай кампаніі.
З 1956 года вяртаецца да канцэртнай дзейнасці. Набывае папулярнасць сярод аматараў яўрэйскай песні ў СССР і за яго межамі.
У 1965 годзе быў удастоены звання Заслужанага артыста Літоўскай ССР.
У 1966 годзе атрымаў дазвол на гастольную паездку ў ЗША, але заўчасная смерць не дазволіла яе ажыццявіць.
Памёр 16.02.1966 у Вільнюсе.