Пётр Барташэвіч (1914-1991)
Каталіцкі святар, папскі прэлат, пробашч касцёла ў Жалудку.
Нарадзіўся 29.06.1914 у Вільні.
У 1934 годзе паступіў у Віленскую семінарыю. У 1939 годзе атрымаў тытул магістра тэалогіі. У чэрвені 1940 года прыняў святарскі сан.
У 1941-1946 гадах быў святаром у каталіцкіх парафіях на Віцебшчыне.
У 1949 годзе быў арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў зняволення па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці.
1 мая 1955 года быў вызвалены і вярнуўся з Сібіры ў Беларусь.
З чэрвеня 1955 года працаваў у парафіі ў Адэльску.
У 1963 годзе з-за пераследу мясцовых уладаў быў вымушаны пакінуць Адэльск і накіравацца ў Жалудок.
Служыў пробашчам у Жалудоцкім касцёле да сваёй смерці.
Разам з ксяндзом Юзафам Грасевічам заснаваў патаемную супольнасць Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці.
У 1990 годзе атрымаў званне папскага прэлата, як адзнаку адданасці святарскаму служэнню.
Памёр 13.01.1991. Пахаваны ў Жалудку.