Фларыян Катовіч (1888-1970)
Польскі вайсковец, педагог, першы дырэктар Шчучынскай польскай настаўніцкай семінарыі.
Нарадзіўся 04.05.1888 (верагодна ў Маскве). Паходзіў са шляхецкай сям’і з Віцебшчыны.
Скончыў матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта.
У гады Першай усясветнай вайны быў мабілізаваны ў войска.
У 1917 годзе ўступіў у Першы польскі корпус генерала Доўбар-Мусніцкага. Прымаў удзел у польска-бальшавіцкай вайне. Кіраваў школай вайсковых телеграфістаў. У 1919-1920 гадах быў кіраўніком першага радыётелеграфнага батальёну ў Варшаве.
У 1921 годзе дэмабілізаваўся з войска чыне капітана запасу.
Цывільную кар’еру распачаў у якасці выкладчыка жаночай гімназіі ў Гродна.
У 1922 годзе быў накіраваны ў Шчучын для арганізацыі настаўніцкай семінарыі. Фактычна стаяў ля вытокаў стварэння гэтай навучальнай установы. Быў нязменным дырэктарам Шчучынскай настаўніцкай семінарыі з 1922 па 1932 год.
У верасні 1939 года быў арыштаваны бальшавікамі і скіраваны ў лагер для польскіх вайскоўцаў.
Вясной 1942 года ўступіў у Армію генерала Андэрса. Быў прызначаны кіраўніком і камендантам створанай на тэрыторыі Узбекістана школы прапаршчыкаў сувязі. Эвакуаваўся са школай з СССР праз Іран, Ірак і Палестыну. Трапіў у Італію, дзе прымаў удзел у баях на фронце.
Пасля завяршэння Другой усясветнай вайны пасяліўся ў Вялікабрытаніі.
Памёр у 1970 годзе ў Англіі.