Казімір Амільяновіч (1888-1969)
Педагог, дырэктар Шчучынскай польскай гімназіі і педагагічнага ліцэя.
Нарадзіўся 28.02.1888 у вёсцы Перштане каля Сувалак.
З 1902 года навучаўся ў настаўніцкай семінарі ў Вейварах (зараз – Літва). Быў выключаны з семінарыі за ўдзел ў вучнёўскім страйку.
З 1907 года працаваў настаўнікам ў вясковай школе.
У 1914 годзе мабілізаваны на фронт. Эвакуаваўся ў глыб Расіі. Служыў у 5 Польскай стралковай дывізіі ў Сібіры. Пад час Грамадзянскай вайны трапіў у палон да бальшавікоў.
У 1921 годзе вяртаецца на радзіму. Выкладаў матэматыку ў настаўніцкіх семінарыях у Сувалках.
У 1932 годзе быў накіраваны ў Шчучын на пасаду дырэктара настаўніцкай семінарыі. Пры ім была ажыццяўлена трансфармацыя семінарыі ў гімназію і педагагічны ліцэй.
У 1939 годзе быў арыштаваны органамі НКВД. Пад ціскам грамадскасці праз 2 месяцы быў вызвалены з турмы, але знаходзіўся пад хатнім арыштам, адначасова выкладаючы матэматыку ў Шчучынскай школе.
У 1945 годзе рэпатраваўся ў Польшчу. Працаваў дырэктарам і выкладчыкам прыватнай гімназіі і педагагічнага ліцэя ў Сувалках. У 1955 годзе выйшаў на пенсію.
Памёр 01.04.1969 ва Ўлацлаўку.