ЦАРКВА СВЯТОГА МІХАІЛА АРХАНЁЛА
Ў ШЧУЧЫНЕ
ЦАРКВА СВЯТОГА МІХАІЛА АРХАНЁЛА
Ў ШЧУЧЫНЕ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1865 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
эклектыка (рэтраспектыўна-рускі стыль)
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Царкву будавалі за кошт дзяржаўнага скарбу і ахвяраванняў вернікаў (у асноўным гэта былі царскія чыноўнікі і вайскоўцы). Да гэтага часу ў храме захаваліся падарункі ад царскай сям'і – богаслужбовыя пасудзіны і набор “Мінэй”.
У пропаведзі на асвячэнні царквы святар з Вільні сцвярджаў, што ў Шчучыне з даўніх часоў існавала царква Мікалая Цудатворцы, аднак у гістарычных крыніцах гэты факт не пацвярджаецца.
У каталіцкіх крыніцах сустракаецца інфармацыя аб тым, што храм быў пабудаваны на месцы разбуранай капліцы піяраў.
У пачатку ХХ стагоддзя святаром у храме служыў Пётр Агіцкі, які таксама ўзначальваў Шчучынскае благачынне. Яго сын – Дзмітрый Агіцкі – прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі. З 1982 года і да самай сваёй смерці Дмітрый Пятровіч стала жыў у Шчучыне.
У царкве знаходзіцца шанаваны абраз «Маці Божая Хуткапаслушніца».
21.09.2010 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі