Пётр Іосіфавіч Агіцкі (1873-1951)
Праваслаўны святар, педагог, настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы ў Шчучыне, Шчучынскі благачынны.
Нарадзіўся 19.12.1873 у Грушаве Кобрынскага павета (зараз – Кобрынскі раён).
У 1893 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.
Працягваў навучанне ў Санкт-Пецярбургскай духоўнай Акадэміі.
Пасля заканчэння вучобы быў прызначаны протаіерэем царквы ў вёсцы Сялявічы ў Слонімскім павеце.
Актыўна займаўся пытаннямі арганізацыі адукацыі праваслаўных дзяцей.
У 1915 годзе эвакуаваўся з сям'ёй ў глыб Расіі. Служыў святаром ў царкве сяла Малое Кузьмінскае, а потым – у царкве горада Алушта (Крым).
У 1917 годзе браў удзел ва Ўсерасійскім Паместным Саборы.
У пачатку 1920-ых гадоў вяртаецца на радзіму. Служыў настаяцелем царквы ў Воўчыне (Камянецкі раён).
З 1933 па 1951 год быў настаяцелем Свята-Міхайлаўскай царквы ў Шчучыне. Адначасова выкладаў Закон Божы ў Шчучынскай гімназіі.
Яго сын – Дзмітрый Агіцкі – прафесар Маскоўскай духоўнай Акадэміі.
Памёр у 1951 годзе.
Пахаваны ў Шчучыне пры храме.