КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ
ПЯТРА І ПАЎЛА
Ў РАЖАНЦЫ
КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ
ПЯТРА І ПАЎЛА
Ў РАЖАНЦЫ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1674 год;
грунтоўна перабудаваны ў 1827 годзе;
капітальна рамантаваўся ў 1924-1925 гадах;
рамантаваўся ў 1990 годзе пасля вяртання вернікам.
АРХІТЭКТАРЫ:
аўтарам праекту грунтоўнай перабудовы храма ў 1827 годзе быў вядомы архітэктар Генрых Марконі.
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
неаготыка.
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Існуе версія, што перчапачаткова храм будаваўся як пратэстанцкі збор, а пазней быў пераасвечаны ў каталіцкі касцёл.
Храм лічыцца адным з першых узораў неагатычнай архітэктуры на тэрыторыі Беларусі. Фундатарам грунтоўнай перабудовы касцёла ў 1827 годзе быў уладальнік Ражанкі Людвік Міхал Пац.
На галоўным франтоне храма размешчаны герб Пацаў як напамін аб тым, што менавіта адсюль бярэ пачатак гэты славуты магнацкі род.
У 1949 годзе святар Ян Мароз быў арыштаваны органамі НКВД і па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці прыгавораны да 25 гадоў зняволення. Праз тры гады ксёндз загінуў у адным з лагероў Дубраўлагу ў пасёлку Явас (Мардовія).
У 1960 годзе храм забралі ў вернікаў і пачалі выкарыстоўваць у якасці складу мінеральных угнаенняў. На сценах касцёла да гэтай пары праступаюць плямы ад калійнай солі.
У 1974 годзе (300-гадовы юбілей храма) касцёл моцна пацярпеў ад пажару. Быў цалкам знішчаны дах. Храм вярнулі вернікам толькі ў 1989 годзе.
14.05.2007 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на сайце Гродзенскай дыяцэзіі
старонка на партале POSHYK.INFO