Людвік Міхал Пац (1778-1835)
Вайсковы і зяржаўны дзеяч, генерал дывізіі, уладальнік Ражанкі.
Нарадзіўся 19.05.1778 у Стасбургу (Францыя) у сям'і Міхала Паца і Людвікі з Тызенгаўзаў. Атрымаў адукацыю ў Францыі і Англіі, а ў 1796 годзе стаў студэнтам Віленскай акадэміі.
У 1797 годзе атрымаў у спадчыну ад далёкага сваяка Юзафа Паца Ражанку.
З 1802 года падаражнічаў па Еўропе: наведаў Парыж, Лондан, вывучаў сельскую гаспадарку у Англіі, Шатландыі і Ірландыі. У 1808 годзе паступіў на вайсковую службу ў французскую кавалерыю. Браў удзел у Аўстра-Французскай вайне, атрымаў ордэн Ганаровага легіёна, пасля чаго сышоў у адстаўку.
Пераехаў у Варшаўскае княства, дзе займаўся арганізацыяй разведкі на тэрыторыі перад кампаніяй 1812 года, атрымаў чын палкоўніка. Пасля ўваходу Напалеона ў Вільню атрымаў чын брыгаднага генерала і прайшоў да Масквы праз усе бітвы.
У 1814 годзе стаў дывізіённым генералам і камандаваў кавалерыйскай брыгадай, якую сам і сфармаваў. Пад канец вайны камандаваў усёй французскай коннай гвардыяй. На баку Напалеона прайшоў чатыры ваенныя кампаніі.
У 1914 годзе пераязджае ў Англію, дзе ізноў вывучае сельскую гаспадарку. Пасля амністыі Людвік Пац вярнуўся на тэрыторыю Былой Рэчы Паспалітай.
У 1817 года ўзяў шлюб з Каралінай Малахоўскай, але хутка, у 1822 годзе аўдавеў. Жыў у беластоцкіх маёнтках і быў віцэ-прэзідэнтам мясцовага Аграрнага таварыства.
Фундаваў грунтоўную перабудову касцёла ў Ражанцы па праекце Генрыка Марконі.
Прыняў удзел у паўстанні 1830-1831 гадоў і ахвяраваў на яго 100 000 злотых. Пасля паразы паўстання выехаў у Парыж. Уся яго маёмасць была канфіскавана.
У 1834 годзе па справах кола эмігрантаўнаведаў Італію. У 1835 годзе выехаў у Грэцыю, дзе таксама займаўся палітычнымі справамі. З Афін перабраўся ў старажытны грэчаскі горад Смірна (Ізмір), дзе і памёр 06.08.1835.