КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ
ПЯТРА І ПАЎЛА
Ў СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ
КАСЦЁЛ СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ
ПЯТРА І ПАЎЛА
Ў СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1903 год (пасвечаны ў 1905 годзе)
АРХІТЭКТАРЫ:
аўтарам праекту быў вядомы архітэктар Канстанты Вайцяхоўскі.
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
неаготыка.
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Храм будаваўся на сродкі мясцовага каталіцкага насельніцтва. Вялікія ахвяраванні зрабіла сям'я Іваноўскіх (Леанард Іваноўскі і яго жонка Ядвіга з Рэйхеляў). Згодна з мясцовай легендай на будоўлю ахвяраваліся нават яўрэі (напэўна таму на галоўным фасадзе былі вымураваны зоркі Давіда).
Значную ролю ў паўстанні новага касцёла адыграў пробашч Францішак Сакалоўскі.
Цікавыя версіі існуюць наконт замазаных імёнаў ахвярадаўцаў на цокалі храма. Адны мяркуюць, што зроблена гэта было па загадзе царскага чыноўніка, які не знайшоў сярод надпісаў падзякі імператару за дазваленне выбудаваць храм. Па другой версіі імёны замазалі цэментам ужо пры саветах.
Вялікай мастацкай каштоўнасцю адрозніваецца багаты інтэр'ер храма і вітражы.
У храме знаходзіцца перавезены з касцёла ў Васілішках рэдкі барочны арган, які ў 2018 годзе быў рэстаўраваны майстрам з Масквы.
У касцёле быў ахрышчаны і пазьней спяваў у хоры Чэслаў Немэн.
У 1958 годзе храм быў зачынены мясцовымі ўладамі і вернуты толькі ў 1988 годзе.
21.09.2010 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на сайце Гродзенскай дыяцэзіі
старонка на партале POSHYK.INFO