Вера Юр'еўна Савіна
Беларускі кінасцэнарыст, журналіст, дызайнер, грамадскі дзеяч.
Нарадзілася 09.06.1951 у Туле. Паходзіць з дваранскай сям'і.
У 1973 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1877-1985 гадах – рэдактар тэатральнага аддзела літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання.
У 1988-1989 гадах – пазаштатны карэспандэнт тэлепраграмы «Взгляд».
Аўтар сцэнарыяў больш чым 30 дакументальных фільмаў.
Сябра Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь, Саюза кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь, Саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь.
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.
Ініцыятар, натхняльнік і арганізатар стварэння музея Чэслава Немэна ў Старых Васілішках, старшыня папячыцельскай рады клуба-музея.