Ігар Яўгенавіч Чывель
Беларускі прадпрымальнік і грамадскі дзеяч.
Нарадзіўся 22.06.1966 у пасёлку Першамаскі Шчучынскага раёна.
У 1983 годзе скончыў Ражанкаўскую сярэднюю школу.
У 1988 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут.
З 1988 па 1999 год працаваў у Гродзенскім Галоўным абласным упраўленні статыстыкі.
У 2000-2006 гадах узначальваў грамадскае аб'яднанне «Гродзенскі гарадскі клуб аматараў культурызму «Энергія».
У 2008 годзе стаў заснавальнікам і дырэктарам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслугаў «ItNimax». З 2011 года «ItNimax» атрымаў статус Цэнтру падтрымкі прадпрымальніцта.
Ігар Яўгеньевіч з'яўляецца Ганаровым консулам Рэспублікі Кыргызстан у Гродна; сябрам Савета па развіціі прадпрымальніцтва пры Гродзенскім гарвыканкаме і грамадска-кансультацыйнага Савета па распрацоўцы заканадаўства пры Гродзенскім аблвыканкаме; сябрам выканкама Беларускай федэрацыі бодыбілдынгу і фітнэсу.