Канстанцін Іванавіч Зноска (1865-1943)
Праваслаўны святар, педагог, пісьменнік, даследчык гісторыі царквы.
Нарадзіўся 01.04.1865 у мястэчку Астрына (зараз – Шчучынскі раён) у сям'і святара.
У 1887 годзе скончыў Літоўскую праваслаўную семінарыю ў Вільні.
У 1888 годзе быў рукапаложаны ў сан святара. Служыў у цэрквах у мястэчку Гудок і Вялікарыце.
У 1903 годзе прызначаны назіральнікам царкоўных школ Кобрынскага павета. Удзельнічаў у будаўніцтве Брацкай Свята-Мікалаеўскай царквы ў Брэсце, дзе служыў у 1907-1914 гадах.
У гады Першай усясветнай вайны служыў палкавым святаром. Быў узнагароджаны трыма ордэнамі і залатым наперсным крыжам.
У 1922 годзе вяртаецца ў Брэст, дзе прызначаецца настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы.
Апекаваўся рускай гімназіяй і рускай пачатковай школай у Брэсце. Актыўна супрацоўнічаў з украінскай асветніцкай суполкай «Просвита на Полисси», выкладаў у прыватнай украінскай школе.
З'яўляецца аўтарам шэрагу гістарычных нарысаў, а таксама шматлікіх агіаграфічных твораў.
Яго сын – Мітрафан Зноска-Бароўскі быў біскупам Рускай праваслаўнай царквы за мяжой.
Памёр у Брэсце 21.06.1943.