1 жніўня
У 1735 годзе ў Шчучыне Сцыпіёны падпісалі з прадстаўнікамі ордэна піяраў умову аб заснаванні піярскага калегіума ў мястэчку Вярэнаў (зараз – Воранава). У 1756 годзе калегіўм быў перанесены з Воранава ў Ліду.
У 1920 годзе бальшавікамі быў створаны Арлянскі рэўком.
У 1922 годзе ў Гэнічэску (Херсонская вобласць) нарадзіўся Ілля Міхайлавіч Глазкоў – вайсковы і дзяржаўны дзеяч, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
У 1953 годзе ў вёсцы Быкаўка нарадзіўся Сяргей Аляксандравіч Маскевіч – беларускі навуковец і дзяржаўны дзеяч, доктар фізіка-матэматычных навук, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У 1966 годзе ў сувязі з пераносам цэнтра сельсавета з вёскі Гардззеўцы (зараз – частка вёскі Скрыбаўцы) ў вёску Вялікае Мажэйкава былы Гардзеевіцкі сельсавет змяніў назву на Мажэйкаўскі сельсавет.
У 1971 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Сяргей Уладзіміравіч Данскіх – беларускі навуковец і педагог, кандыдат культуралогіі, даследчык гісторыі Шчучыншчыны.
У 2023 годзе рашэннем Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта Галавічпольскай сярэдняй школе было прысвоена імя Уладзіміра Часлававіча Серахана.
2 жніўня
У 1881 годзе ў Білцы Шляхецкай (Валынь) нарадзіўся Яўстах Каэтан Сапега – польскі палітык, міністр, уладальнік Спушы.
3 жніўня
У 1954 годзе цэнтр Васілішкаўскага раёна перанесены з Васілішак у Астрыну.
У 1965 годзе ў Астрыне нарадзіўся Ігар Георгіевіч Жук – беларускі навуковец і дзяржаўны дзеяч, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У 1966 годзе ў вёсцы Куцы Лес нарадзілася Ганна Скаражынская-Савіцкая – дзіцячая пісьменніца.
У 1966 годзе адбылася катастрофа ваеннага самалёта Ту-16 на грунтавым аэрадроме ў Жалудку, у выніу якой загінулі 3 вайскоўцы.
4 жніўня
У 1556 годзе кароль Жыгімонт Аўгуст пацвердзіў замацаванне трох валок зямлі за Астрынскай царквой Спаса.
У 1920 годзе бальшавікамі быў створаны Навадворскі рэўком.
У 1958 годзе ў Жалудку нарадзіўся Генадзь Францавіч Баркоўскі – расійскі вайсковы дзеяч, педагог, доктар філасофскіх навук.
У 1973 годзе ў Чыкага (ЗША) пайшоў з жыцця Міхаіл Урбановіч – каталіцкі святар, педагог, дзеяч беларускага руху ў ЗША (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
У 2023 годзе на тэрыторыі Шчучынскай раённай бальніцы была ўрачыста адкрыта праваслаўная капліца ў гонар Маці Божай Жыровіцкай.
5 жніўня
У 1908 годзе ў Францыі пайшоў з жыцця Валерый Антоній Урублеўскі – паўстанец, генерал Парыжскай камуны (нарадзіўся ў Жалудку).
У 2020 годзе ў Шчучынскім раённым цэнтры турызму і краязнаўства быў створаны этнаграфічны музейны пакой «Вытокі».
6 жніўня
У 1715 годзе ў Гембулах (Лідскі павет) нарадзіўся Мацей Догель – гісторык-архівіст, прававед, выпускнік і выкладчык школы піяраў у Шчучыне.
У 1835 годзе ў Смірне (Ізмір) пайшоў з жыцця Людвік Міхал Пац – вайсковы і палітычны дзеяч, апошні ўладальнік Ражанкі з роду Пацаў.
У 2016 годзе ў Шчучыне адбылося ўрачыстае адкрыццё перанесенага на новае месца самалёта-помніка МіГ-19С.
7 жніўня
У 1916 годзе ў маёнтку Спуша нарадзіўся Яўстах Севярын Сапега – прафесійны паляўнічы, гісторык роду Сапегаў.
У 1920 годзе бальшавікамі быў створаны Пакроўскі рэўком (з цэнтрам у цяперашнім аграгарадку Першамайск).
У 1921 годзе ў маёнтку Спуша нарадзілася Эльжбета Руфэнер-Сапега – польска-швейцарская мастачка і грамадскі дзеяч.
У 1936 годзе ў Куцаўшчыне (Копыльскі раён) нарадзіўся Генадзь Пятровіч Рылоў – беларускі селекцыянер, доктар сельскагаспадарчых навук (стварыў унікальны памалагічны сад у Руткевічах).
У 1944 годзе ў Тэль-Авіве пайшоў з жыцця Мойшэ Глэмбоцкі (Бен-Элізер) – яўрэйскі пісьменнік, перакладчык, журналіст.
У 1989 годзе ў Лондане пайшоў з жыцця Ян Андрэй Яўстах Сапега – польскі ваенны афіцэр, удзельнік Другой усясветнай вайны, капітан Польскіх Паветраных Сіл у Брытаніі (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
8 жніўня
У 1772 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі падпісаў прывілей на права адкрыцця аптэкі ў Шчучыне.
У 1903 годзе ў Васілішках нарадзіўся Ізраіль Левін – мастак Парыжскай школы.
У 1923 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Вітольд Ждановіч – польскі навуковец-фізік, прафесар Вроцлаўскай Політэхнікі, доктар навук.
У 1939 годзе ў Вільні пайшоў з жыцця Францішак Сакалоўскі – каталіцкі святар, ганаровы канонік Віленскай капітулы, пробашч касцёла ў Старых Васілішках, пры якім быў пабудаваны цяперашні храм.
У 1943 годзе ў Куляшах (Смаргонскі раён) нарадзіўся Вінцэнты Іванавіч Казяк – беларускі зяржаўны дзеяч, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
У 1959 годзе ў вёсцы Танявічы нарадзілася Тарэса Антонаўна Адамовіч – работнік культуры, збіральніца фальклора.
У 1972 годзе ў Жалудку нарадзіўся Андрэй Леанідавіч Гурын – беларускі ўрач, педагог, кандыдат медыцынскіх навук.
У 2007 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця – Андрэй Самуэль Кастравіцкі – польскі навуковец, педагог, доктар навук, прафесар (жыў у Касцянева).
9 жніўня
У 1956 годзе ў час начных палётаў адбылася катастрофа ваеннага самалёта Іл-28У са Шчучынскага аэрадрома, у выніку якой загінулі лётчыкі старшы лейтэнант Луконін і маёр Рабікаў.
10 жніўня
У 1957 годзе ў Галавічполі нарадзіўся Мікалай Васільевіч Куляшоў – беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук.
11 жніўня
У 1940 годзе ў вёсцы Піляўсі нарадзіўся Віктар Іосіфавіч Будрэвіч – беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч.
12 жніўня
У 1946 годзе ў вёсцы Прудцы нарадзіўся Іван Мікалаевіч Мялешка – беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
У 1971 годзе ў вёсцы Заполле нарадзіўся Генадзь Баляслававіч Хоміч – беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Слонімскага райвыканкама.
У 1990 годзе ў Непакалянуве (Польшча) пайшоў з жыцця князь Ян Марыя Друцкі-Любецкі – грамадскі дзеяч, апошні ўладальнік Шчучына.
13 жніўня
У 1911 годзе ў Полацку Алаіза Пашкевіч (Цётка) дэбютавала ў сваёй першай тэатральнай ролі ў пастаўленым трупай Ігната Буйніцкага спектаклі па п'есе Элізы Ажэшкі «У зімовы вечар».
14 жніўня
У 1487 годзе Астрына атрымала статус мястэчка.
У 1981 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Яўген Яўгенавіч Назарэвіч – беларускі спартсмен-гіравік, шматразовы чэмпіён свету, рэкардсмен Кнігі Гінэса.
У 1991 годзе Папа Рымскі Ян Павел ІІ у Чэнстахове каранаваў фігуру Маці Божай Фацімскай са Шчучынскага касцёла.
15 жніўня
У 1853 годзе адбылася кансэкрацыя (пасвячэнне) касцёла ў Жалудку.
У 1991 годзе была здадзена ў эксплуатацыю Ляшчанская сярэдняя школа.
16 жніўня
У 1890 годзе ў Пізе (Італія) пайшоў з жыцця Севярын Мацей Лявон Урускі – уладальнік Жалудка (па шлюбе з Германцыяй (Эрманцыяй) Тызенгаўз).
У 1908 годзе ў сяле Рап’ёўка (Ульянаўская вобласць) нарадзіўся Пётр Аляксандравіч Кузьмін – савецкі лётчык, які здзейсніў паветраны таран і загінуў каля Каменкі 22.06.1941.
У 1950 годзе ў пасёлку Ражанка нарадзіўся Віктар Кірылавіч Хоміч – беларускі навуковец, педагог, палітык, кандыдат біялагічных навук.
17 жніўня
У 1822 годзе ў Жалудку нарадзілася Германцыя (Эрманцыя) Марыя Тызенгаўз – апошняя ўладальніца Жалудка з роду Тызенгаўзаў.
У 2019 годзе на тэрыторыі былой вайсковай базы ў Шчучыне з нагоды 80-годдзя аэрадрома адкрыты памятны знак лётчыкам, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.
У 2020 годзе ў Гомелі пайшла з жыцця Людміла Мікалаеўна Мінакова – беларускі навуковец, педагог, кандыдат філалагічных навук (нарадзілася ў Дэмбраве).
У 2021 годзе ў Шчучыне пайшоў з жыцця Альфрэд Тадэвушавіч Шота – Заслужаны будаўнік, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
18 жніўня
У 1891 годзе ў вёсцы Баброўня (на мяжы сучасных Гродзенскага і Шчучынскага раёнаў) нарадзіўся Макар Мацвеевіч Касцевіч (Макар Краўцоў) – беларускі паэт, перакладчык, грамадска-палітычны дзеяч (яго продкі паходзілі з Берштаў).
У 1980 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю новы будынак сярэдняй школы № 1 горада Шчучына.
У 1992 годзе пайшоў з жыцця Казімір Пятровіч Місюк – Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
19 жніўня
У 1927 годзе ў Шчучын вяртаюцца піяры на чале з магістрам навіцыяту прафесарам Янам Барэлем, каб адрадзіць былую славу мясцовага кляштара і калегіума.
У 2015 годзе ў Ліпецку пайшоў з жыцця Мірон Уладзіміравіч Мардуховіч – Заслужаны архітэктар Расіі (нарадзіўся ў Жалудку).
20 жніўня
У 1918 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця князь Уладзімір Людвік Станіслаў Святаполк-Чацвярцінскі – уладальнік Жалудка.
У 2013 годзе ў Кракаве пайшоў з жыцця Віктар Пенталь – польскі вайсковец, вядомы фатограф, краязнаўца (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
21 жніўня
У 1945 годзе ў вёсцы Свірыды (Шчучынскі раён) нарадзіўся Станіслаў Баляслававіч Кічко – беларускі мастак-графік.
22 жніўня
У 1927 годзе каля Васілішак Сяргей Пясецкі з хаўруснікам здзейснілі ўзброены напад на лорку (конную вузкакалейку) і абрабавалі пасажыраў.
23 жніўня
У 1914 годзе ў Вільні нарадзілася Ганна Карнецка (у дзявоцтве Іваноўская (дачка Вацлава Іваноўскага)) – польская гаспадарчая і грамадская дзяячка, Праведнік народаў свету.
У 1928 годзе ў Вільні пайшоў з жыцця Тадэвуш Раствароўскі – архітэктар, мастак, дызайнер. Аўтар праектаў палацаў у Шчучыне і Жалудку, сядзібных дамоў у Галавічполі і Скабейках.
У 1950 годзе ў вёсцы Стараўшчына створаны калгас імя Панамарэнкі.
24 жніўня
У 1906 годзе ў Ашмянскім павеце нарадзіўся Юльян Саковіч – беларускі грамадска-палітычны дзеяч (загінуў у Васілішках).
25 жніўня
У 1784 годзе ў Шчучыне начаваў апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
У 1933 года ў вёсцы Балотца (зараз – Навагрудскі раён) нарадзілася Зоя Міхайлаўна Шугля – беларускі навуковец, доктар сельскагаспадарчых навук.
У 2011 годзе ў Мінску пайшоў з жыцця Фердынанд Міхайлавіч Гайдук – беларускі навуковец, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч сістэмы аховы здароўя (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
26 жніўня
У 1732 годзе сёстры міласэрнасці (шарыткі) атрымалі ахвяраванне ад уладальнікаў Шчучына на стварэнне ў мястэчку сваёй абшчыны.
У 1832 годзе ў маётку Шаўры (зараз – Воранаўскі раён) нарадзіўся адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў Людвік Нарбут.
27 жніўня
У 1916 годзе ў Перпіньяне (Францыя) пайшоў з жыцця мастак Гіяцынт Альхімовіч (нарадзіўся ў Дэмбрава).
У 2017 годзе пад час святкавання 500-годдзя Шчучына адбылася першая «Шчучынская рэгата» – спаборніцтвы па веславанні на вадасховішчы ў цэнтры горада.
28 жніўня
У 1893 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Ерахмейл Лазарсон – яўрэйскі пісьменнік, журналіст і педагог, дзеяч эміграцыі ў ЗША, брат вядомага пісьменніка Мойшэ Глэмбоцкага (Бен-Элізера).
У 1936 годзе ў Васілішках нарадзіўся Ігнат Вінцэнтавіч Грыгаровіч – Заслужаны сувязіст Рэспублікі Беларусь.
У 1937 годзе ў Васілішках нарадзіўся Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч – беларускі навуковец, докар навук, акадэмік, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
У 2013 годзе былі скасаваны Бакштаўскі, Галавічпольскі, Навадворскі і Ракавіцкі сельсаветы.
29 жніўня
У 1945 годзе ў вёсцы Карытніца (Лідскі раён) нарадзіўся Іосіф Іосіфавіч Клімовіч – урач-хірург, педагог, доктар медыцынскіх навук (выпускнік Жалудоцкай СШ).
30 жніўня
У 1885 годзе ў Навагрудку пайшоў з жыцця Юліян Корсак – польскі паэт (вучыўся ў Шчучынскай школе піяраў).
31 жніўня
У 1835 годзе ў Смірне (Турцыя) пайшоў з жыцця ўладальнік Ражанкі Людвік Міхал Пац.
У 1912 годзе ў Яновіцах (Польшча) нарадзіўся Ян Півнік – знакаміты польскі партызанскі камандзір (адзін с кіраўнікоў узброеных атрадаў Арміі Краёвай на Шчучыншчыне).
У 1962 годзе Шчучын атрымаў статус горада раённага падпарадкавання.
У 2015 годзе ў Дэмбраўскай школе быў створаны Музей Працы.