Юльян Саковіч (1906-1943)
Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з лідараў Беларускай Незалежніцкай Партыі і Беларускай Народнай Грамады.
Нарадзіўся 24.08.1906 у фальварку Баўдыры Ашмянскага павета.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію.
Паступіў на агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта, адкуль быў выключаны за рэвалюцыйную дзейнасць.
З'яўляўся сябрам Беларускага студэнцкага саюза, Таварыства Беларускай Школы, чальцом Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі.
У 1933 годзе па справе кіраўніцтва ТБШ быў прыгавораны да трох гадоў зняволення. Напярэдадні Другой усясветнай вайны быў арыштаваны польскімі ўладамі і скіраваны ў лагер у Бярозе Картузскай.
У верасні 19398 года быў вызвалены і накіраваўся ў Вільню, дзе яго арыштавалі супрацоўнікі НКВД. Здолеў пазбегнуць пакарання, аднак кардынальна змяніў свае палітычныя погляды, прымкнуўшы да нелегальнай Беларускай Незалежніцкай Партыі.
У час гітлераўскай акупацыі Беларусі супрацоўнічаў з немцамі: быў начальнікам Мінскай дапаможнай паліцыі, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускай Народнай Самапомачы (БНС). У 1943 годзе быў прызначаны старшынёй акруговага камітэта БНС у Лідзе.
13 чэрвеня 1943 года быў застрэлены польскімі партызанамі ў Васілішках.
Пахаваны ў Лідзе.