Андрэй Самуэль Кастравіцкі (1921-2007)
Польскі навуковец, педагог, доктар навук, прафесар.
Нарадзіўся 16.02.1921 у Вільні.
У дзіцячыя і юнацкія гады шмат часу правёў у доме бацькоў у Касцянева.
Пад час Другой усясветнай вайны прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці польскіх падапольных структур, рэдаваў падпольную газету «Sprawy Polskie». З 1944 года быў жаўнерам VII батальёна 77-га пяхотнага палку Арміі Краёвай, які дзейнічаў на Шчучыншчыне.
Пасля вайны перабраўся ў Польшчу.
У 1959 годзе скончыў Варшаўскі ўніверсітэт.
У 1962 годзе абараніў доктарскую працу ў галіне энтамалогіі.
У 1969 годзе хабілітаваўся (атрымаў другую ступень доктара навук) у інстытуце геаграфіі Польскай Акадэміі навук.
З 1978 года – прафесар Інстытута геаграфіі і тэрытарыяльнага гаспадарання Польскай Акадэміі навук.
Быў прызнаным спецыялістам у галіне зоагеграфіі і даследаванняў уплыву чалавека на біялагічныя сістэмы. Аўтар больш чым 300 навуковых публікацый, у тым ліку 24 кніг.
Памёр 08.08.2007 у Варшаве.