1 ліпеня
У 1812 годзе Шчучыншчына ўвайшла ў склад Гродзенскага дэпартамента адроджанага Напалеонам Вялікага Княства Літоўскага.
У 1957 годзе ўтвораны Шчучынскі раён электрычных сетак.
У 1980 годзе на станцыі Скрыбаўцы нарадзілася Наталля Лявонаўна Цвірко – беларуская паэтка і педагог.
2 ліпеня
У 1939 годзе адбыліся ўрачыстасці з нагоды перайменавання Сабакінцаў у Нарбутава.
У 1951 годзе ў вёсцы Танявічы нарадзілася Аліна Іванаўна Пальцава – беларускі навуковец і педагог, кандыдат медыцынскіх навук.
У 2019 годзе ў Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы быў адкрыты музейны пакой.
3 ліпеня
4 ліпеня
У 1926 годзе ў вёсцы Доўгая нарадзіўся Іван Юльянавіч Здановіч – беларускі педагог і краязнавец.
6 ліпеня
У 1812 годзе ў Шчучыне спыніўся Жэром Банапарт з часткай Вестфальскага корпуса напалеонаўскай арміі.
7 ліпеня
У 1812 годзе ў Жалудку па ініцыятыве князя Рудольфа Тызенгаўза была ўтворана канфедэрацыя Лідскага павета як часовы орган улады.
У 1924 годзе нарадзілася Станіслава Францішкаўна Кажанеўская – Заслужаны настаўнік БССР.
У 1959 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Аляксандр Генадзьевіч Лісаў – беларускі навуковец, гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства.
У 2020 годзе Шчучынскім раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне аб стварэнні і ўсталяванні помніка Шарлю дэ Голю ў Шчучыне.
8 ліпеня
У 1898 годзе ў Экс-ле-Бэн (Францыя) нарадзіўся князь Ян Марыя Друцкі-Любецкі – грамадскі дзеяч, апошні ўладальнік Шчучына.
У 1958 годзе ў Вярбілках нарадзілася Валерыя Валяр’янаўна Сядзельнік – беларускі правазнавец, кандыдат юрыдычных навук.
9 ліпеня
У 1929 годзе ў Жалудку нарадзіўся Мірон Уладзіміравіч Мардуховіч – архітэктар, Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі.
10 ліпеня
У 1913 годзе ў Спушы нарадзіўся Леў Ежы Сапега – польскі пісьменнік, паэт, журналіст.
У 1944 годзе савецкія войскі вызвалілі Новы Двор.
У 1949 годзе нарадзілася Ніна Віктараўна Болтач – Заслужаны настаўнік.
12 ліпеня
У 1863 годзе за актыўны ўдзел жыхароў у паўстанні расійскімі карнікамі была спалена шляхецкая ваколіца Шчукі, а яе жыхары высланы.
У 1912 годзе ў Туле нарадзіўся Барыс Адамавіч Булат – партызанскі камандзір, Герой Савецкага Саюза (ваяваў на Шчучыншчыне).
У 1929 годзе ў Макаўлянах (Беласточчына) нарадзіўся Антон Уладзіміравіч Гічан – Герой Сацыялістычнай Працы.
У 1944 годзе савецкія войскі вызвалілі Шчучын, Жалудок, Ражанку і Каменку.
13 ліпеня
У 1866 годзе ў вёсцы Нача (Ляхавіцкі раён) нарадзіўся Напалеон Чарноцкі – беларускі лекар, публіцыст і перакладчык (з 1936 года жыў у Вялікай Лябёдцы, дзе меў плантацыю лекавых раслін).
У 1944 годзе аднавіў працу спіртзавод у вёсцы Пратасаўшчына.
У 1961 годзе ў вёсцы Старыя Гернікі нарадзіўся Генадзь Уладзіміравіч Васюк – беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.
У 2009 годзе эксперыментальная база «Усход» была далучана да саўгаса «Вялікае Мажэйкава».
14 ліпеня
У 1768 годзе ў Зэльве пайшоў з жыцця Ежы Міхал Цяпінскі – знакаміты прамоўца і паэт, рэктар шчучынскага калегіума піяраў.
У 1955 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Аляксандр Уладзіміравіч Глаз – беларускі навуковец, доктар ветэрынарных навук.
У 1980 годзе Орлеўскай сярэдняй школе прысвоена імя Сцяпана Пятровіча Шупені.
15 ліпеня
У 1876 годзе ў фальварку Пешчын (Пяшчына) нарадзілася Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) – беларуская паэтэса, асветніца, рэвалюцыянерка.
У 1930 годзе нарадзіўся Мікалай Аляксеевіч Асмалоўскі – Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.
У 1935 годзе нарадзілася Анастасія Яўхімаўна Курачка – Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.
У 1949 годзе ў вёсцы Навасады нарадзіўся Пётр Пятровіч Шэршань – Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Віцебска.
У 2018 годзе ў Вільнюсе пайшоў з жыцця Хведар Нюнька – беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве (жыў і вучыўся ў Шчучыне).
16 ліпеня
У 1939 годзе каля Шчучына адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы Войску Польскаму двух самалётаў і 10 радыёперадатчыкаў, купленых на добраахвотныя ахвяраванні жыхароў Шчучынскага павета, якая суправаджалася першым у гісторыі горада авія-шоу.
У 1954 годзе адбыліся адміністрацыйна-тэрытарыяльныя змены ў межах раёнаў:
быў скасаваны Бярозаўскі сельсавет Васілішкаўскага раёна;
былі скасаваны ў Шчучынскім раёне: Вярбілкаўскі сельсавет (яго тэрыторыя ўвайшла ў Шчучынскі сельсавет), Еўлашоўскі і Шынкавецкі сельсаветы (іх тэрыторыі ўвайшлі ў створаны Лядскі сельсавет), Залесненскі сельсавет (тэрыторыя якога была далучана да Каменскага сельсавета);
Халечынскі сельсавет Жалудоцкага раёна быў перайменаваны ў Агародніцкі сельсавет у сувязі з пераносам цэнтра сельсавета з вёскі Халечына ў вёску Агароднікі.
17 ліпеня
У 1944 годзе аднавіў дзейнасць Васілішкаўскі галаўны масларобчы завод.
У 1957 годзе быў урачыста адкрыты помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у Жалудку.
У 1959 годзе ў вёсцы Бершты нарадзілася Вольга Іванаўна Русілка – беларуская паэтэса і педагог.
У 1962 годзе ў Слоніме пайшоў з жыцця Фёдар Міхайлавіч Сінічкін – партызанскі камандзір, Герой Савецкага Саюза.
У 1964 годзе ў вёсцы Красная нарадзіўся Валянцін Пятровіч Жданко – беларускі журналіст, пісьменнік.
У 1993 годзе адбылося асвячэнне царквы Іаана Багаслова ў Дэмбраве.
У 2006 годзе указам прэзідэнта былі зацверджаны герб і сцяг Шчучына.
18 ліпеня
У 1943 годзе гітлераўскія карнікі ў адказ на забойства групай савецкіх дыверсантаў на шашы Астрына-Азёры 17 нямецкіх салдат расстралялі 67 жыхароў Шкленску (на мяжы сучасных Гродзенскага і Шчучынскага раёнаў), а саму вёску спалілі.
У 1944 годзе аднавіў працу Шчучынскі галаўны масларобчы завод.
19 ліпеня
У 1821 годзе князь Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі быў прызначаны міністрам скарбу Царства Польскага.
У 2012 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё пагранічнага паста «Бершты».
20 ліпеня
У 1816 годзе князь Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі быў прызначаны Віленскім губернатарам.
У 1920 годзе тэрыторыя Шчучыншчыны была занята бальшавіцкімі войскамі; былі створаны валасныя рэвалюцыйныя камітэты (рэўкомы) у Васілішках і Жалудку.
21 ліпеня
У 1944 годзе ў Маскве пайшоў з жыцця Саламон Юдалевіч Капельман – рускі літаратар і выдавец (нарадзіўся ў Васілішках).
22 ліпеня
У 1920 годзе бальшавікамі былі створаны Шчучынскі і Дэмбраўскі валасныя рэўкомы.
23 ліпеня
У 1915 годзе ў Шчучыне быў адкрыты «Народны дом» – чайная і чытальня.
У 1965 годзе быў скасаваны Вялікабаярскі сельсавет Шчучынскага раёна (тэрыторыя ўвайшла ў склад Шчучынскага сельсавета). Цэнтр Шчучынскага сельсавета перанесены са Шчучына ў вёску Плянты.
24 ліпеня
У 1865 годзе адбылося асвячэнне новапабудаванай Спаса-Праабражэнскай царквы ў Астрыне.
У 1944 годзе аднавіла дзейнасць Васілішкаўская машына-трактарная станцыя (МТС).
У 1993 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынку раённага Дома культуры ў Шчучыне (галоўны архітэктар – Аляксандр Адамавіч Штэн).
25 ліпеня
У 1944 годзе аднавіла працу Шчучынская машына-трактарная станцыя (МТС).
У 1947 годзе ў Гродна нарадзіўся Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч – беларускі навуковец, грамадскі дзеяч, палітык, краязнаўца (жыве ў Берштах, адкуль паходзяць яго продкі).
26 ліпеня
У 1773 годзе ў Шчучыне пры кляштары піяраў пачала дзейнічаць аптэка.
27 ліпеня
У 1993 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё стадыёна «Алімп» у Шчучыне.
28 ліпеня
У 1890 годзе ў Жалудку нарадзіўся Пінхус Крэмень – мастак французскай школы.
У 1893 годзе ў Берштах нарадзіўся Уладзімір Кузьміч Русілка – беларускі хормайстар і педагог.
У 1935 годзе адбылася кансэкрацыя (асвячэнне) касцёла ў Каменцы Віленскім арцыбіскупам.
29 ліпеня
У 1812 годзе ўначы салдаты вестфальскага корпуса Напалеонаўскай арміі ўчынілі ў Шчучыне пагром.
У 1920 годзе бальшавікамі быў створаны Ражанкаўскі рэўком.
У 1997 годзе пачала дзейнічаць Шчучынская раённая арганізацыя Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.
У 1998 годзе ў Нью-Ёрку пайшоў з жыцця Джэром Вілсан Рабіновіч (Джэром Робінс) – амерыканскі танцор, харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык, двойчы лаўрэат прэміі «Оскар» (яго бацька паходзіў з Ражанкі).
30 ліпеня
У 1941 годзе ў вёсцы Пяскі нарадзіўся Мікалай Антонавіч Ачкоўскі – расійскі навуковец і педагог, кандыдат тэхнічных навук, прафесар.
31 ліпеня
У 1802 годзе ў Мядвядцы (Карэліцкі раён) нарадзіўся Ігнат Дамейка – знакаміты навуковец, выпускнік шчучынскай школы піяраў.
У 1982 годзе ў вёсцы Балічы нарадзіўся Сяргей Сяргеевіч Зенчык – беларускі навуковец і педагог, кандыдат сельскагаспадарчых навук.