1 сакавіка
У 1918 годзе ў Чулпанава (Маскоўская вобласць) нарадзіўся Пётр Міхайлавіч Батыраў – ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (пахаваны ў Жалудку).
У 1933 годзе ў вёсцы Цёмнае Балота (зараз – Сасновы Бор) нарадзіўся Аляксандр Васільевіч Жалкоўскі – пісьменнік і журналіст.
У 1935 годзе нарадзіўся Дзмітрый Іванавіч Самусік – Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У 1960 годзе ў вёсцы Кулакі нарадзіўся Пётр Пятровіч Кахновіч – легкаатлет, майстар спорту міжнароднага класа, педагог.
У 1965 годзе быў утвораны камбінат камунальных прадпрыемстваў выканаўчага камітэта Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў.
2 сакавіка
У 1895 годзе у Малым Мажэйкаве нарадзіўся Андрэй Брахоцкі – польскі вайсковы і грамадскі дзеяч.
У 1936 годзе ў вёсцы Вайкалы нарадіўся Генадзь Ільіч Ткачук – Герой Сацыялістычнай Працы.
У 2004 годзе ў Найробі (Кенія) пайшоў з жыцця Яўстах Севярын Сапега – прафесійны паляўнічы, гісторык роду Сапегаў (нарадзіўся ў Спушы).
3 сакавіка
У 1942 годзе ў Астрыне нарадзілася Дар'я Мікалаеўна Карацінская – мовазнавец, кандыдат філалагічных навук.
У 1943 годзе 417 яўрэяў, зняволеных у гета ў Каменцы, транзітам праз Калбасіна (каля Гродна) скіравалі ў лагер смерці Асвенцім.
У 1954 годзе ў горадзе Ладзейнае Поле (Расія) нарадзіўся Андрэй Аляксандравіч Місін – рок-музыкант, кампазітар і аўтар песень, сябра Саюза кампазітараў Расіі (служыў на авіябазе ў Шчучыне).
У 2022 годзе ў Шчучыне пачала дзейнічаць новая камбінаваная кацельная на мясцовых відах паліва і прыродным газе.
4 сакавіка
У 1793 годзе ў Шчучыне нарадзілася Марыя Сцыпіё дэль Кампа – апошняя прадстаўніца роду Сцыпіёнаў – уладальнікаў Шчучына.
У 1963 годзе ў вёсцы Церахі нарадзіўся Міхаіл Канстанцінавіч Карповіч – гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч.
5 сакавіка
У 1919 годзе Шчучын перайшоў пад кантроль польскіх войскаў.
У 1990 годзе ўтвораны рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры».
6 сакавіка
У 1941 годзе ў Ражанцы нарадзіўся Антоні Міцкевіч – польскі навуковец, доктар эканамічных навук.
7 сакавіка
8 сакавіка
У 1706 годзе шведскі кароль Карл ХІІ праваліўся пад лёд на Нёмане каля Орлі і ледзь не патануў.
У 1863 годзе атрад Людвіка Нарбута прыбыў у Жалудок, дзе мясцовы святар Станіслаў Ішора зачытаў маніфест паўстанцаў з амвону касцёла.
У 1919 годзе пад Вялікім Мажэйкавам адбыўся 7-гадзінны бой паміж польскімі і бальшавіцкімі войскамі.
У 1971 годзе ў вёсцы Маркаўцы (Шчучынскі раён) нарадзілася Зоя Вацлаваўна Кулеша – ўрач-гігіеніст, кандыдат медыцынскіх навук.
9 сакавіка
У 1009 годзе на памежжы Літвы і Русі смерцю мучаніка ад рук яцвягаў загінуў біскуп святы Бруна Баніфацы Квэрфурцкі. Паводле меркавання некаторых гісторыкаў адбылося гэта ў ваколіцах сучаснай Астрыны.
У 1945 годзе ў вёсцы Мякішы нарадзіўся Часлаў Станіслававіч Кірвель – навуковец і педагог, доктар філасофіі.
10 сакавіка
У 1907 годзе ў Лябёдцы нарадзіўся Стэфан Вацлававіч Іваноўскі – польскі інжынер, авіятар, удзельнік Варшаўскага паўстання, уладальнік Баяраў.
У 1940 годзе ў Шляхтаўшчыне (зараз – Трудавая) нарадзілася Лідзія Кухтоўна – польскі гісторык тэатру, доктар гуманітарных навук, прафесар інстытута мастацтваў ПАН.
У 1943 годзе ў лесе пад Лідай гітлераўцы расстралялі 9 узятых у закладнікі каталіцкіх святароў, у тым ліку пробашча лядскага касцёла Альфонса Бароўскага і пробашча касцёла ў Трабах Францішка Цыбульскага (нарадзіўся у вёсцы Скерсі).
У 1950 годзе ўтворана Ражанкаўская машына-трактарная станцыя (МТС).
У 1970 годзе ў Каменцы нарадзілася Алена Мікалаеўна Лапкоўская – мовазнавец і педагог.
У 1993 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця Ян Траццяк – польскі гаспадарчы і грамадска-палітычны дзеяч (жыў і працаваў на Шчучыншчыне).
11 сакавіка
У 1949 годзе ў Янчуках быў створаны калгас імя Ракасоўскага (пасля аб'яднання з калгасам імя Сталіна узбуйненая гаспадарка атрымала назву калгас «1 Мая» (зараз – ААТ «Шчучынаграпрадукт»)).
12 сакавіка
У 1973 годзе быў скасаваны Лычкавіцкі (былы Шайбакпольскі) сельсавет Шчучынскага раёна (тэрыторыя ўвайшла ў склад Галавічпольскага сельсавета).
13 сакавіка
У 1797 годзе ў Ражанцы пайшоў з жыцця Юзаф Пётр Пац – генерал-маёр літоўскага войска, апошні прадстаўнік гетманскай галіны роду Пацаў – уладальнікаў Ражанкі.
У 1907 годзе ў Лябёдцы нарадзіўся Ежы Тадэвушавіч Іваноўскі – польскі вайсковец, прафесійны спартсмен (конны спорт), заснавальнік коннага цэнтру ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы
У 1990 годзе быў утвораны Шчучынскі камбінат надомнай працы.
14 сакавіка
У 1921 годзе ў вёсцы Казулішкі нарадзіўся Юзаф Альфонсавіч Дзежыц – польскі навуковец і педагог, доктар сельскагаспадарчых навук.
15 сакавіка
16 сакавіка
У 1853 годзе ў Паставах пайшоў з жыцця арнітолаг Канстанцін Тызенгаўз (нарадзіўся ў Жалудку).
У 1971 годзе была прынята пастанова Савета Міністраў БССР аб прысваенні Жалудоцкай школе імя Валерыя Ўрублеўскага.
У 2008 годзе ў Шчучыне пайшоў з жыцця краязнавец Вацлаў Альфонсавіч Дзежыц.
17 сакавіка
У 1807 годзе ў Радзівонішках (каля Ліды) пайшоў з жыцця Казімір Нарбут – філосаф, выкладчык Шчучынскай піярскай школы.
У 1830 годзе ў Жалудку пайшоў з жыцця Рудольф Тызенгаўз – апошні прадстаўнік па мужчынскай лініі роду Тызенгаўзаў – уладальнікаў Жалудка.
18 сакавіка
У 1921 годзе па ўмовах Рыжскага міру Шчучыншчына увайшла ў склад Польшчы.
19 сакавіка
20 сакавіка
У 1924 годзе ў Занявішы нарадзіўся Вітольд Урублеўскі – удзельнік польскай партызанкі на Шчучыншчыне, грамадскі дзеяч.
21 сакавіка
У 1496 годзе Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Аляксандр у Берштах падпісаў прывілей на Магдэбургскае права для Гродна.
У 1860 годзе ў Кавалеўшчызне каля Тыкоціна (Польшча) нарадзіўся Тадэвуш Раствароўскі – архітэктар, мастак, дызайнер. Аўтар праектаў палацаў у Шчучыне і Жалудку, сядзібных дамоў у Галавічполі і Скабейках.
У 1899 годзе створана добраахвотнае пажарнае таварыства ў Шчучыне.
У 1956 годзе ў вёсцы Шарупы наразіўся Уладзімір Часлававіч Серахан – гаспадрчы дзеяч, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
22 сакавіка
У 1956 годзе ў Афуле (Ізраіль) пайшоў з жыцця Бен-Цыён Левіт – грамадскі і гаспадарчы дзеяч, першы старшыня суполкі былых шчучынскіх яўрэяў у Ізраілі.
23 сакавіка
У 1899 годзе ў Жалудку нарадзілася Вольга Уладзіміраўна Александроўская (у дзявоцтве – Грудзінская) (псеўданім – Галіна) – тэтральная актрыса, педагог, Народная артыстка БССР.
У 1951 годзе ўтворана Шчучынская дзіцячая бібліятэка.
У 1964 годзе скасаваны Агародніцкі сельсавет.
У 2010 годзе, згодна з рашэннем Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў, вёскі Бакшты, Вялікае Мажэйкава, Тапілішкі атрымалі статус аграгарадкоў.
24 сакавіка
У 1834 годзе ў Шчучыне адбыўся шлюб князёўны Юліі Друцкай-Любецкай з графам Ксаверыем Францішкам Пуслоўскім.
У 1961 годзе пайшоў з жыцця Пётр Кузьміч Макараў – камандзір партызанскай брыгады імя Варашылава (ваяваў на Шчучыншчыне).
25 сакавіка
У 1918 годзе Шчучыншчына была абвешчана часткай незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
У 1932 годзе ў вёсцы Сарокі нарадзіўся Анатоль Аляксандравіч Сарока – урач-хірург, кандыдат медыцынскіх навук.
У 1945 годзе створаны ў 1944 годзе саўгас імя Сталіна быў пераўтвораны ў калгас імя Сталіна (аб'ядноўваў сялян з вёсак Буйвічы, Дамуцеўцы, Міцары, Тур'я).
У 1952 годзе ў Жалудку нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч Нікольскі – мастак, графік.
У 1985 годзе ў вёсцы Лычкаўцы нарадзілася Жанна Іванаўна Трафімчык – навуковец, кандыдат псіхалагічных навук.
26 сакавіка
У 1960 годзе быў створаны саўгас «Навадворскі».
У 2005 годзе ў Мінску пайшоў з жыцця Анатоль Яўгеньевіч Андрэеў – савецкі партызан, дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
27 сакавіка
У 1940 годзе ў Шалькаўшчыне нарадзіўся Фердынанд Міхайлавіч Гайдук – навуковец, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У 1967 годзе ў вёсцы Дзякаўцы нарадзіўся Станіслаў Іванавіч Стасюкевіч – навуковец, урач-паразітолаг ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук.
У 1984 годзе ў Мінску пайшоў з жыцця Барыс Адамавіч Булат – савецкі партызанскі камандзір, Герой Савецкага Саюза (ваяваў на Шчучыншчыне).
28 сакавіка
У 1965 годзе ў Пэнлеі (Вялікабрытанія) пайшоў з жыцця Ежы (Юрый) Леанардавіч Іваноўскі – палітычны дзеяч, міністр у міжваннай Польшчы.
29 сакавіка
У 1925 годзе ў Васілішках нарадзіўся Іван Зіноўевіч Кляўзунік – навуковец, адзін з піянераў айчыннай анастэзіялогіі, доктар медыцынскіх навук.
У 1952 годзе ў пасёлку Явас (Мардовія) у адным з лагераў Дубраўлагу загінуў Ян Мароз – каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч, ахвяра рэпрэсій (пробашч касцёла ў Ражанцы).
У 1954 годзе ў вёсцы Пілаўня нарадзіўся Алег Іванавіч Ушкевіч – Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін горада Гродна.
30 сакавіка
У 1952 годзе ў вёсцы Рамашкі нарадзіўся Станіслаў Тадэвушавіч Здановіч – гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч.
У 1971 годзе ў вёсцы Грамкі нарадзіўся Анатоль Мечыслававіч Маркевіч – дзяржаўны дзеяч, Міністр культуры.
31 сакавіка
У 1785 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця Антоні Тызенгаўз – палітычны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай, Гродзенскі стараста (пахаваны ў Жалудку).
У 1958 годзе пачалі дзейнічаць Васілішкаўская і Жалудоцкая рамонтна-тэхнічныя станцыі.