1 кастрычніка
У 1903 годзе ў вёсцы Цараўцы (Слуцкі раён) нарадзіўся Аляксандр Фёдаравіч Яцэвіч (Алесь Змагар) – беларускі грамадска-палітычны дзеяч, паэт, празаік, драматург, дзеяч эміграцыі (працаваў на Шчучыншчыне).
У 1929 годзе ў вёсцы Лагады нарадзіўся Казімір Пятровіч Місюк – Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР, Герой Сацыялістычнай Працы.
У 1973 годзе пачала дзейнічаць Шчучынская гарадская бібліятэка.
У 1984 годзе ў Астрыне нарадзілася Ганна Іосіфаўна Шаўчэнка – беларуская паэтка, літаратуразнавец, перакладчыца, кандыдат філагагічных навук.
2 кастрычніка
У 1742 годзе ў Шчучыне быў заснаваны канвент Сясцёр Міласэрнасці (шарытак).
У 1939 годзе было ўтворана Шчучынскае спажывецкае таварыства.
У 1980 годзе ў Кракаве пайшоў з жыцця Андрэй Раствароўскі – польскі вайсковец, гаспадарчы і грамадскі дзеяч, мемуарыст.
У 2013 годзе ў Горках пайшоў з жыцця Аляксей Міхайлавіч Багамолаў – навуковец-селекцыянер, кандыдат сельскагаспадарчых навук, Заслужаны аграном БССР, Ганаровы грамадзянін Горацкага раёна, Ганаровы прафесар БДСГА, першы кіраўнік Гродзенскай дзяржаўнай абласной доследнай станцыі (зараз – Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі).
3 кастрычніка
У 1902 годзе ў Коўне нарадзіўся Хаім Лейб Шмуэлевіч (Хаім Шчучынер) – выбітны выкладчык Талмуда, кіраўнік Мірскай ешывы.
У 1968 годзе ў Шчучыне была ўтворана Гродзенская занальная аграхімічная лабараторыя.
4 кастрычніка
У 1936 годзе ў Калечыцах нарадзіўся Вацлаў Адольфавіч Руды – Заслужаны будаўнік БССР, Герой Сацыялістычнай Працы, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
У 2014 годзе адбылося ўрачыстае асвячэнне ніжняга храма Шчучынскай Багаяўленскай царквы ў гонар Аўгустоўскай Божай Маці.
5 кастрычніка
У 1947 годзе ў Клайпедзе нарадзілася Элеанора Руфімаўна Ласан – мовазнаўца, доктар навук, прафесар (выпускніца СШ № 1 горада Шчучына).
У 1982 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця Вацлаў Сідаровіч – польскі спартовец, урач, спецыяліст па спартыўнай медыцыне, доктар медыцынскіх навук (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
У 1994 годе ў Шчучыне пайшоў з жыцця Дзмітрый Пятровіч Агіцкі – прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі.
6 кастрычніка
У 1958 годзе ў вёсцы Замасцяны нарадзіўся Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч – беларускі літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук.
У 1996 годзе ў Лідзе пайшоў з жыцця каталіцкі святар, піяр, пробашч касцёла Шчучыне Станіслаў Роек.
7 кастрычніка
У 1938 годзе ў вёсцы Вострава нарадіўся Валянцін Уладзіміравіч Болтач (Блакіт) – беларускі пісьменнік і журналіст.
8 кастрычніка
У 1731 годзе ў Гродзенскім павеце нарадзіўся Бернард Сыруць – матэматык, гісторык права, філолаг, выпускнік і выкладчык Шчучынскай школы піяраў.
У 1888 годзе ў вёсцы Льняно недалёка ад Быдгошчы нарадзіўся Максіміліян Адрых – каталіцкі святар, першы рэктар адроджанага ў 1927 годзе Шчучынскага піярскага калегіума.
У 2002 годзе быў утвораны рэспубліканскі заказнік «Ліпічанская пушча».
9 кастрычніка
10 кастрычніка
У 1958 годзе была ўтворана Жалудоцкая міжкалгасная будаўнічая арганізацыя.
11 кастрычніка
У 1864 годзе ў Пагірах (зараз – тэрыторыя Літвы) нарадзіўся Францішак Сакалоўскі – каталіцкі святар, ганаровы канонік Віленскай капітулы, пробашч касцёла ў Старых Васілішках, пры якім быў пабудаваны цяперашні храм.
У 1918 годзе ў Нью-Ёрку нарадзіўся Джэром Вілсан Рабіновіч (Джэром Робінс) – амерыканскі танцор, харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык, двойчы лаўрэат прэміі «Оскар» (яго бацька паходзіў з Ражанкі).
12 кастрычніка
У 1761 годзе ў Лідзе была падпісана Актыкацыя прывілея на Магдэбургскае права для Шчучына.
У 1930 годзе быў кансэкраваны (асвечаны) драўляны касцёл у Астрыне (перанесены з Дэмбрава).
У 1940 годзе былі ўтвораны:
Астрынскі, Бакштаўскі, Бярозаўскі, Васілішкаўскі, Касцянеўскі, Матыльскі, Навадворскі, Нарашскі, Пугачоўскі, Сабакенцаўскі, Шайбакпольскі, Шастакоўскі сельсаветы ў складзе Васілішкаўскага раёна;
Дубраўскі, Жалудоцкі, Зачэпіцкі, Мажэйкаўскі, Орлеўскі, Саваўшчынскі і Сароцкі сельсаветы ў складзе Жалудоцкага раёна;
Баліцкі, Востраўскі, Вялікабаярскі, Вярбілкаўскі, Герніцкі, Дэмбраўскі, Ельненскі, Еўлашоўскі, Залесненскі, Каменскі, Ражанкаўскі, Ракавіцкі, Шчучынскі і Шынкавецкі сельсаветы ў складзе Шчучынскага раёна.
У 2003 годзе трагічна загінуў на пажары беларускі навуковец, літаратуразнавец, тэкстолаг, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Віктар Іванавіч Дарашкевіч.
У 2014 годзе ў Гродна пайшоў з жыцця беларускі навуковец, доктар філалагічных навук Іван Якаўлевіч Лепешаў.
13 кастрычніка
У 1930 годзе ў вёсцы Прудцы нарадзіўся Андрэй Іосіфавіч Белка(Бялко) – Герой Сацыялістычнай Працы.
У 1944 годзе пад Варшавай у баі з гітлераўцамі загінуў Стэфан Вацлававіч Іваноўскі – польскі інжынер, авіятар, удзельнік Варшаўскага паўстання, сын Вацлава Леанардавіча Іваноўскага, уладальнік Баяраў.
У 1991 годзе адбылося ўрачыстае ўнясенне ў Шчучынскі касцёл фігуры Маці Божай Фацімскай, прывезенай з Польшчы (Закапанэ).
У 1991 годзе ў Свята-Міхайлаўскай царкве Шчучына адслужыў літургію Патрыяршы Экзарх Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.
14 кастрычніка
У 1617 годзе канцлер ВКЛ Леў Сапега ініцыяваў перабудову драўлянага касцёла ў Ражанцы ў мураваны храм.
У 1725 годзе ў Берасцейскім ваяводстве нарадзіўся Францішак Банавентура Ярманскі – рэктар Шчучынскага калегіума піяраў, правінцыял літоўскай правінцыі ордэна.
У 1993 годзе пачала дзейнічаць сярэдняя школа № 3 горада Шчучына.
15 кастрычніка
У 1919 годзе ў Лябёдцы пайшоў з жыцця Леанард Іваноўскі – дзяржаўны і грамадскі дзеяч, інжынер, садавод-селекцыянер, Ганаровы грамадзянін Ліды.
16 кастрычніка
У 1718 годзе нарадзіўся Ежы Цяпінскі – знаны прамоўца і паэт, рэктар Шчучынскага калегіума піяраў.
У 1896 годзе ў Шчучыне пачаў дзейнічаць тэлеграф.
17 кастрычніка
У 1946 годзе ў Мінску нарадзілася Галіна Абрамаўна Змудзяк – мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук (выпускніца СШ № 1 горада Шчучына).
У 2020 годзе на хостынгу YouTube адбылася прэм’ера відэакліпа на самую вядомую песню пра Шчучыншчыну.
18 кастрычніка
У 1731 годзе нарадзіўся Бернард Сыруць – навуковец-матэматык, тэолаг, выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
У 1902 годзе ў маёнтку Іваноўскіх Лябёдка быў надрукаваны адзіны нумар першай беларускай газеты «Свабода», у якой быў змешчаны верш Алаізы Пашкевіч «Мужыцкая доля».
У 1940 годзе ў лагеры смерці Заксенхаўзэн загінуў Вінцэнт Валейка – беларускі грамадскі дзеяч.
У 2004 годзе калгас імя Суворава быў далучаны да рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Васілішкі».
19 кастрычніка
20 кастрычніка
У 1892 годзе ў вёсцы Клешнякі нарадзіўся Янка Тарасевіч – каталіцкі святар, дзеяч беларускага руху ў ЗША.
У 1995 годзе ўказам прэзідэнта краіны горад Шчучын і Шчучынскі раён былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.
21 кастрычніка
У 1951 годзе ў вёсцы Фарны Канец нарадзіўся Уладзімір Пятровіч Ельсукоў – беларускі навуковец, кандыдат эканамічных навук.
У 1955 годзе ў вёсцы Баяры (Гродзенскі раён) нарадзіўся Іван Іванавіч Гайваронскі – беларускі педагог, паэт (працаваў на Шчучыншчыне).
У 1992 годзе на Шчучынскім аэрадроме адбылася катастрофа самалёта МіГ-25РУ, у выніку якой загінулі лётчыкі падпалкоўнік Новакрэшчынаў і капітан Півавар.
22 кастрычніка
У 1865 годзе адбылося асвячэнне новай мураванай царквы ў Шчучыне.
У 1939 годзе ўбачыў свет першы нумар Шчучынскай раённай газеты «Знамя труда» («Сцяг працы»).
У 1969 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Віталь Аляксеевіч Цыганкоў – вядомы беларускі журналіст, сузаснавальнік агенцтва БелПАН.
23 кастрычніка
У 1886 годзе ў Дэмбрава (цяпер – Шчучынскі раён) нарадзіўся Баляслаў Лісоўскі – польскі вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч.
У 1924 годзе ў вёсцы Іскозы (Віцебшчына) нарадзіўся Іван Якаўлевіч Лепешаў – беларускі мовазнаўца, доктар філагагічных навук (настаўнічаў на Шчучыншчыне).
У 1953 годзе ў Маскве нарадзілася Алена Аляксандраўна Анісімава – навуковец-мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук (выпускніца сярэдняй школы № 2 горада Шчучына).
24 кастрычніка
У 1877 годзе ў Варшаве пабраліся шлюбам Ян Павел Аляксандр Сапега і Севярына Марыя Уруская (у пасаг атрымала Спушу).
25 кастрычніка
У 1901 годзе ў Білцы Шляхецкай (Валынь) пайшоў з жыцця Ян Павел Аляксандр Сапега – уладальнік Спушы (па шлюбе з Севярынай Марыяй Урускай).
У 1930 годзе ў вёсцы Заполле (Шумілінскі раён) нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч Фядотаў – беларускі журналіст, пісьменнік (працаваў у Шчучынскай раённай газеце).
У 1935 годзе нарадзілася Тамара Аляксандраўна Валынец – Заслужаны настаўнік БССР.
26 кастрычніка
У 1908 годе ў Пецярбургу нарадзіўся Дзмітрый Пятровіч Агіцкі – прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі (жыў у Шчучыне, дзе і пахаваны).
У 1930 годзе князь Людвік Святаполк-Чацвярцінскі атрымаў ў Шчучыне з рук Навагрудскага ваяводы дзяржаўную ўзнагароду – Залаты Крыж Заслугі.
27 кастрычніка
У 1780 годзе ў Шчучыне пайшоў з жыцця Міхал Юзаф Францкевіч – рэктар Шчучынскага калегіума піяраў, Літоўскі правінцыял ордэна.
У 1928 годзе ў Варшаве пайшла з жыцця Людвіка Ягалкоўская-Кашуцкая – польская грамадская дзяячка, палітык, педагог.
28 кастрычніка
У 1943 годзе ў Любяшове (Валынь) трагічна загінуў Ян Барэль (Барэлло) – правінцыял Польскай правінцыі ордэна піяраў, магістр навіцыяту і выкладчык настаўніцкай семінарыі ў Шчучыне.
29 кастрычніка
30 кастрычніка
У 1890 годзе ў Астрыне нарадзіўся Міхаіл Урбановіч – каталіцкі святар, дзеяч беларускага руху у ЗША.
31 кастрычніка
У 1794 годзе тэрыторыя Шчучыншчыны ў складзе Лідскага і часткова Гродзенскага паветаў Віленскай губерні была далучана да Расійскай імперыі.
У 1960 годзе будынкі зачыненых цэркваў у Астрыне, Шчанцы і Якубавічах былі перададзеныя Шчучынскаму райвыканкаму на гаспадарчыя патрэбы.
У 1976 годзе ў Берштах пайшоў з жыцця Уладзімір Кузьміч Русілка – беларускі хормайстар і педагог.
У 1983 годзе ў Шчучыне нарадзілася Алена Пятроўна Ус – беларускі навуковец, педагог, кандыдат тэхнічных навук.