Яніна Цястань (1930-2019)
Польскі педагог, прафесар.
Нарадзілася 16.05.1930 у Шчучыне ў сям'і педагогаў.
У 1943 годзе скончыла сем класаў у Шчучынскай школе.
У 1945 годзе сям'я рэпатравалася ў Польшчу.
У 1947 годзе скончыла дзяржаўную гімназію ў Вадавіцах.
З 1949 па 1952 год навучалася ў дзяржаўнай вышэйшай педагагічнай школе ў Кракаве.
Працавала ў агульнаадукацыйным ліцэі імя Мікалая Каперніка і ліцэі імя Марыі Канапніцкай у Катавіцах. Пасля пераезду ў Кракаў з 1 верасня 1960 года працавала ў гарадской школе № 93.
З 1 верасня 1971 года і ажно да выхаду на заслужаны адпачынак у 1985 годзе пані Яніна выкладала геаграфію ў агульнаадукацыйным ліцэі імя Зігмунда Урублеўскага ў Кракаве. Арганізавала і доўгі час ўзначальвала школьны турыстычна-краязнаўчы гурток.
За плённую педагагічную працу ў 1975 годзе была адзначана Залатым Крыжам Заслугі, у 1978 годзе – унагародай Міністра адукацыі, у 1984 годзе – Кавалерскім Крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.
Памерла 15.09.2019. Пахавана ў Кракаве.