Адам Фалькоўскі (1812-1863)
Каталіцкі святар. Удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў.
Нарадзіўся ў 1812 годзе ў вёсцы Трашчкова (цяпер – Бельскі павет Польшчы).
У 1826-1834 гадах вучыўся ў гімназіі ў Бельску Падляскім.
У 1838 годзе паступіў у Віленскую духоўную семінарыю.
У 1841 годзе ў Гродна высвечаны на святара віленскім біскупам Клангевічам.
Служыў вікарыем у Вышках і Дабжыневе каля Беластока, у Кундзіне каля Сакулкі, пробашчам у Кузніцы Беластоцкай.
У 1854 годзе пераведзены на пасаду пробашча касцёла ў Ішчална.
У 1863 годзе зачытаў маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў узяць удзел у паўстанні.
Быў арыштаваны царскімі карнікамі 3 мая 1863 года.
Расстраляны 24.06.1863 у Лідзе.
03.05.1919 адбылося адкрыццё крыжа на магіле святара.
У 1940 годзе крыж быў знішчаны саветамі.
30.10.2010 мясцовыя актывісты ўсталявалі памятны знак на магіле (на фота).