КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ
Ў ІШЧАЛНА
КАСЦЁЛ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ
Ў ІШЧАЛНА
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1758 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
барока
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Перад самым уваходам у храм умураваныя дзве магільныя пліты, пад якімі, згодна з мясцовай легендай, пахаваны шляхціч, што загадаў менавіта там размясціць сваю магілу, каб прыхажане "тапталі яго гардыню".
Каля касцёла ўсталяваны сонечны гадзіннік, выраблены ў Вільні у ХVIII стагоддзі.
Унутранае аздабленне храма кантрастуе з даволі стрыманым знешнім выглядам касцёла. Тры алтары і амбон выкананыя ў стылі ракако.
У 1863 годзе пробашч Адам Фалькоўскі зачытаў з амбона касцёла маніфест паўстанцаў і заклікаў сваіх вернікаў узяць удзел у паўстанні. Быў арыштаваны царскімі карнікаміі і расстраляны ў Лідзе.
У 1954 годзе ў храм была перавезена большая частка маёмасці з адабранага ўладамі на патрэбы войска Шчучынскага касцёла.
14.05.2007 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці другой катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на сайце Гродзенскай дыяцэзіі
старонка на партале POSHYK.INFO