Ян Скорб (1910-1988)
Адзін з камандзіраў Арміі Краёвай на Шчучыншчыне.
Нарадзіўся 06.12.1910 у Рынкаўцах (зараз – Шчучынскі раён).
Пасля заканчэння школы ў Новым Двары працягваў навучанне ў Шчучынскай настаўніцкай семінарыі.
У 1934 годзе скончыў школу падхарунжых рэзерву ў Грудзёндзу. Служыў у 23-ім палку Гродзенскіх уланаў у Паставах.
У 1935-1939 гадах працаваў школьным настаўнікам у Новым Двары і Дудках.
Актыўны ўдзельнік вераснёвай кампаніі 1939 года. Трапіў у савецкі палон, але здолеў збегчы. Вярнуўся ў родныя мясціны. Камандаваў 30-асабовым партызанскім атрадам, які да лета 1940 года дзейнічаў у Гродзенскай пушчы і лясах Шчучыншчыны.
З прыходам гітлераўцаў уладкаваўся на працу сакратаром нямецкай жандармерыі ў Васілішках, дзе вёў падпольную дзейнасць. Пад пагрозай выкрыцця быў вымушаны сыйсці ў лес. У 1942 годзе арганізаваў першы на Шчучыншчыне польскі партызанскі атрад.
У 1943 годзе стаў ад’ютантам каменданта Навагрудскій акругі Арміі Краёвай. З восені 1944 па красавік 1945 года быў выконваючым абавязкі каменданта акругі. Вясной 1945 года па фальшывых дакументах выехаў у Польшчу. Пасяліўся на Памор’і ў горадзе Лемборку.
Узнагароджаны ордэнам Virtuti Militari 5 ступені, Крыжам Валечных, Срэбным Крыжам Заслугі, Крыжам Арміі Краёвай, Крыжам Партызанскім.
Памёр 02.12.1988.