Віктар Пенталь (1920-2013)
Польскі вайсковец, вядомы фатограф, краязнаўца.
Нарадзіўся 18.01.1920 года ў вёсцы Варонішкі (зараз – Шчучынскі раён).
У 1935-1939 гадах навучаўся ў Шчучынскай гімназіі, дзе захапіўся фатаграфаваннем.
17 верасня 1939 года добраахвотна ўступіў у войска. Прымаў удзел у абарончых баях у Гродна.
Пасля нападу Германіі на СССР актыўна ўключыўся ў падпольную барацьбу. Па заданні структур Арміі Краёвай з 1941 па 1944 год працаваў у акупацыйнай адміністрацыі ў Жалудку, вядучы разведвальную дзейнасць.
Прымаў удзел у аперацыі «Вострая Брама». Пасля раззбраення польскіх партызан савецкімі войскамі здолеў уцячы з лагеру ў Медніках. Запісаўся ў Войска Польскае. Ваяваў на фронце ў артылерыі.
Пасля вайны застаўся служыць у войску. Даслужыўся да капітана, але ў 1950 годзе быў арыштаваны і асуджаны на год зняволення, як былы удзельнік Арміі Краёвай.
У 1951 годзе пасля вызвалення з турмы выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў Кракаве. Працаваў у будаўнічай арганізацыі, выкладаў у тэхнічнай школе. Адначасова вярнуўся да заняткаў фатаграфіяй. Стаў карэспандэнтам Цэнтральнага Фатаграфічнага Агенства. Стварыў фоталетапіс Новай Гуты – прадмесця Кракава, якое хутка будавалася ў 50-60 гады ХХ стагоддзя. Удзельнічаў у шматлікіх фотавыставах у Польшчы і за мяжой.
Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці асяродку былых выпускнікой Шчучынскіх гімназіі і семінарыі, які ўзнік у Варшаве. Быў адным з аўтараў кнігі ўспамінаў «Над Нёманам і Лебядой» .
Памёр 20.08.2013 у Кракаве.