Андрэй Лісоўскі (1923-2024)
Польскі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафесар, удзельнік польскай партызанкі на Шчучыншчыне.
Нарадзіўся 10.11.1923 у Лядску Высокім (зараз – Шчучынскі раён) у сям'і Баляслава Лісоўскага і Юстыны з дому Скавінскіх.
Навучаўся ў гімназіі ў Ружаным Стоку (Польшча), Шчучынскай гімназіі і педагагічным ліцэі, гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Гродне.
У гады Другой усясветнай вайны дзейнічаў у падпольных структурах Арміі Краёвай на Шчучыншчыне.
У 1944 годзе праз Вільню трапіў у Беласток. У 1945 годзе паступіў на факультэт горнай справы Кракаўскай акадэміі гурніцтва. Па сканчэнні навучання паступіў на эканамічны факультэт Гандлёвай Акадэміі ў Кракаве. Працоўную дзейнасць распачаў у 1951 годзе на горназдабываючым прадпрыемстве ў Бытоме.
Навучаўся ў аспірантуры Галоўнага Інстытута горнай справы ў Катавіцах. У 1958 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1972 года – прафесар. У 1982 годзе быў прыняту ў склад прэзідыўму
На працягу 50 гадоў працаваў у Галоўным Інстытуце горнай справы. З'яўляецца аўтарам звыш 150 навуковых прац і публікацый і 45 ннпатэнтаў на вынаходніцтвы.
З 1989 года актыўна супрацоўнічаў з ветэранскай арганізацыяй Навагрудскай акругі Арміі Краёвай, браў актыўны ўдзел у арганізацыі будовы помніка на Яснай Гуры ў гонар змагароў з крэсаў.
Узнагароджаны Залатым і Срэбным Крыжамі Заслугі, Кавалерскім, Афіцэрскім і Камандорскім Крыжамі Ордэну Адраджэння Польшчы, пасмяротна атрымаў Камандорскі Крыж з Зоркай Ордэну Адраджэння Польшчы.
Памёр 29.02.2024. Пахаваны на Старых Павонзках у Варшаве.