Баляслаў Корн (1867-1939)
Каталіцкі святар, ахвяра вайны.
Нарадзіўся ў 1867 годзе ў Віленскай губерні.
У 1890 годзе скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю.
У 1901-1908 гадах быў пробашчам у каталіцкіх парафіях на Віленшчыне.
У 1908 годзе быў арыштаваны царскімі ўладамі за арганізацыю падпольнага навучання дзяцей на польскай мове. Высланы ў Калугу, дзе знаходзіўся да 2010 года.
У 1910-1913 гадах быў вікарыем касцёла ў Старых Васілішках.
У 1913-1916 гадах быў капеланам у парафіі Ландвараў каля Трокаў.
У 1916-1924 гадах служыў пробашчам парафій у Старых Троках, Белагрудзе.
У 1924-1931 гадах быў пробашчам касцёла ў Сабакінцах (зараз – аграгарадок Першамайск).
У 1931-1933 гадах служыў пробашчам парафіі ў Васількуве.
З 1933 года – пробашч парафіі ў Мікелеўшчыне (зараз – Мастоўскі раён).
23.09.1939 года быў схоплены бальшавіцкімі бандытамі і закатаваны.