Ян Барысевіч (1913-1945)
Адзін з камандзіраў Арміі Краёвай на Шчучыншчыне.
Нарадзіўся 12.09.1913 у Дварчанах (зараз – Шчучынскі раён).
Выпускнік Шчучынскай настаўніцкай семінарыі.
У 1938 годзе скончыў школу падхарунжых у Астрові Мазавецкай.
Удзельнік вераснёвай кампаніі 1939 года.
У 1940-1941 гадах знаходзіўся ў савецкім палоне.
З 1941 года ў канспірацыі.
З чэрвеня 1943 года каманзір партызанскага атрада, а ад снежня – другога батальёна 77 пяхотнага палка Арміі Краёвай.
З мая 1944 года – камендант злучэння «Поўнач» Навагрудскай акругі Арміі Краёвай.
Здзейсніў шэраг удалых нападаў на нямецкія гарнізоны (у Эйшышках і Радуні). Пасля выгнання гітлераўцаў змагаўся з саветамі.
Загінуў у баі 21.01.1945 пад Кавалькамі недалёка Начы, трапіўшы ў засаду войскаў НКВД.
Узнагароджаны Крыжам Валечных, ордэнам Virtuti Militari 5 ступені пасмяротна.