1 лютага
У 1863 годзе Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі выдаў маніфест аб далучэнні былога Вялікага княства (у тым ліку і Шчучыншчыны) да вызваленчага паўстання, якое ўспыхнула ў Каралеўстве Польскім.
2 лютага
У 1795 годзе ў Варшаве пайшла з жыцця Ганна Шаняўска (з роду Сцыпіё дэль Кампа) – польская арыстакратка, старасціня Малагошчы, уласніца папулярнага Варшаўскага салона.
У 1864 годзе ў Пянткоўшчыне нарадзілася Марыя Лясковіч – педагог, асветніца, грамадскі дзеяч. Заснавальніца прафесійнай школы для дзяўчат у Ішчална.
У 1926 годзе ў Мураванцы пайшоў з жыцця Леў Іосіфавіч Савіцкі – праваслаўны святар, краязнаўца, шматгадовы настаяцель Мураванкаўскай царквы.
У 1940 годзе ў вёсцы Рыбакі нарадзіўся Віктар Канстанцінавіч Куц – беларускі паэт.
3 лютага
У 1975 годзе ў Васілішках нарадзілася Ірэна Юзэфаўна Кірвель – навуковец і педагог, кандыдат юрыдычных навук.
У 2016 годзе пайшоў з жыцця Збігнеў Казліньскі – удзельнік польскай партызанкі на Шчучыншчыне, пісьменнік-мемуарыст.
4 лютага
У 1948 годзе ў Маляцічах быў забіты польскімі падпольшчыкамі намеснік старшыні Васілішкаўскага райвыканкама Міхаіл Міхалёў.
У 1973 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Анатоль Іосіфавіч Багдзевіч – навуковец, кандыдат філалагічных навук.
5 лютага
У 1935 годзе ў вёсцы Старая Падражанка нарадзіўся Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч – Заслужаны работнік адукацыі, Ганаровы грамадзянін Шчучына.
У 1943 годзе было канчаткова ліквідавана гета ў Астрыне, вязьні якога трапілі ў лагер смерці ў Трэблінцы.
У 1947 годзе нарадзіўся Уладзімір Уладзіміравіч Сянюта – грамадскі і культурны дзеяч, адзін са стваральнікаў і першы загадчык Стара-Васілішкаўскага клуба-музея.
6 лютага
У 1919 годзе ў Астрыне камісар Плянты-Шчучынскага павета Беларускай Народнай Рэспублікі Кастусь Езавітаў падпісаў загад аб стварэнні павятовай міліцыі.
У 1955 годзе ў вёсцы Шайбакі нарадзіўся Мар'ян Станіслававіч Жук – гаспадарчы дзеяч, лаўрэат Кнігі славы горада Гродна.
У 1963 годзе ў вёску Ляшчанка пераведзена былое Жалудоцкае раённае аб'яднанне «Сельгастэхніка».
7 лютага
У 1973 годзе ў вёсцы Каменка нарадзіўся Вячаслаў Станіслававіч Сікора – акцёр, кінарэжысёр і сцэнарыст, грамадскі дзеяч.
8 лютага
9 лютага
10 лютага
У 1706 годзе шведскі кароль Карл ХІІ спыніўся з войскам на зімовы пастой у Жалудку.
У 1940 годзе са станцыі Ражанка ў Казахстан адыйшоў першы транспарт з арыштаванымі бальшавіцкімі ўладамі 1090 прадстаўнікамі мясцовай інтэлігенцыі, былой польскай адміністрацыі, асаднікамі.
У 1968 годзе ў вёсцы Ваўчкі нарадзіўся Валерый Уладзіміравіч Хелскі – дзяржаўны дзеяч, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
11 лютага
У 1863 годзе за абвяшчэнне маніфеста паўстанцкага ўраду арыштаваны ксёндз з Васілішак і яшчэ шэраг асобаў.
У 1961 годзе нарадзіўся Сяргей Аляксандравіч Банадысеў – навуковец, доктар сельскагаспадарчых навук, дырэктар Інстытута бульбаводства НАН Беларусі.
У 1972 годзе быў скасаваны Хадзілонскі (былы Шастакоўскі) сельсавет Шчучынскага раёна (тэрыторыя ўвайшла ў склад Першамайскага сельсавета).
12 лютага
У 1686 годзе Віленскі біскуп Мікалай Катовіч ухваліў фундацыю канвента кармелітаў у Жалудку.
У 1928 годзе ў Бераставічанах (Бераставіцкі раён) нарадзіўся Уладзімір Іванавіч Мядзведзеў – Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (працаваў на Шчучыншчыне).
13 лютага
У 1806 годзе ў Слоніме нарадзіўся Юліян Корсак – паэт і перакладчык, вучыўся ў Шчучынскай школе піяраў.
У 1863 годзе загадам Віленскага рэвалюцыйнага камітэта Людвік Нарбут быў прызначаны вайсковым начальнікам Лідскага павета.
У 1919 годзе ў Шчучын увайшлі войскі бальшавікоў (Сядлецкі пяхотны полк).
14 лютага
У 1807 годзе адбыўся шлюб князя Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага з Марыяй Сцыпіё дэль Кампа.
У 1937 годзе ў Вялікай Лябёдцы пайшоў з жыцця Напалеон Чарноцкі – лекар, публіцыст і перакладчык (гаспадарыў на Шчучыншчыне).
У 1947 годзе быў утвораны Вяліка-Мажэйкаўскі лесапільна-кола-абозны завод.
У 1951 годзе нарадзіўся Зігмунд Эдуардавіч Гедрэвіч – урач-анколаг, хірург вышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук.
15 лютага
У 1944 годзе ў сутычцы з партызанамі Арміі Краёвай каля Шынкаўцаў загінуў Антон Васільевіч Станкевіч – савецкі партызанскі камандзір.
У 1950 годзе ў вёсцы Даліна Зарэчная нарадзілася Магдалена Рыгораўна Вялічка – навуковец, доктар медыцынскіх навук.
У 1983 годзе ў вёсцы Гурнофель нарадзілася Іна Чаславаўна Аксціловіч – урач, выкладчык, кандыдат медыцынскіх навук.
У 2024 годзе ў Шчучыне каля памятнага знака «Салдатам неабвешчанай вайны» была ўсталявана быявая машына пехоты «Нона-С».
16 лютага
У 1918 годзе Шчучыншчына была ўключана ў склад абвешчанага пад пратэктаратам немцаў Каралеўства Літва.
У 1921 годзе ў Вільні нарадзіўся – Андрэй Самуэль Кастравіцкі – польскі навуковец, педагог, доктар навук, прафесар (жыў у Касцянева).
У 1939 годзе ў вёсцы Старыя Васілішкі нарадзіўся Чэслаў Юліюш Выджыцкі (Чэслаў Немэн) – знакаміты рок-музыкант і кампазітар.
У 1966 годзе ў Вільнюсе пайшоў з жыцця Беньямінас Хаятаўскас (Беньямін Хайтоўскі) – спявак, Заслужаны артыст Літоўскай ССР (нарадзіўся ў Астрыне).
17 лютага
У 1878 годзе ў мястэчку Васілішкі была адкрыта паштовая станцыя.
У 1941 годзе нарадзілася Ядвіга Эдвардаўна Дзядовіч – Заслужаны настаўнік рабочай моладзі.
У 2002 годзе трагічна загінуў Віктар Баляслававіч Тарасевіч – журналіст, заснавальнік і галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва «Благовест-инфо» (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
18 лютага
У 1916 годзе ў Лідзе пайшла з жыцця Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) – знакамітая айчынная паэтэса і асветніца.
19 лютага
У 1823 годзе ў Шчучыне Ануфрыем Петрашкевічам утвораны філіял таемнага Віленскага таварыства філаматаў, які быў выкрыты царскімі ўладамі.
У 1918 годзе ў сяле Хлыстова на Тамбоўшчыне нарадзіўся Іван Васільевіч Шамаў – савецкі ваенны лётчык і паэт, які прысвяціў шэраг вершаў Шчучыну.
У 1921 годзе Шчучыншчына ў складзе Лідскага павета апынулася ў межах утворанага Навагрудскага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай.
У 1921 годзе ў вёсцы Старыя Васілішкі нарадзіўся Войцех Мухляда – вядомы польскі танцор, харэограф і балетмайстар.
20 лютага
У 1915 годзе ў Бранску (Расія) нарадзіўся Анатоль Радзівонік – апошні з камандзіраў Арміі Краёвай на Шчучыншчыне.
У 1951 годзе ў вёсцы Чарнякі (Шчучынскі раён) нарадзіўся Леанід Уладзіміравіч Эльяшэвіч – дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Зэльвенскага райвыканкама і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
У 1955 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Мікалай Віктаравіч Нікалаеў – гісторык і грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук.
У 1963 годзе ў Найробі (Кенія) пайшоў з жыцця Яўстах Каэтан Сапега – польскі палітык, міністр замежных спраў, уладальнік Спушы.
У 1967 годзе ў Астрыне ўтворана Шчучынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
У 1985 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Сяргей Юр’евіч Ярмак – урач-педыятр, кандыдат медыцынскіх навук.
У 2011 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё ў Старых Васілішках клуба-музея і памятнай табліцы, прысвечанай Чэславу Немэну.
У 2015 годзе ў Мінску пайшла з жыцця Лідзія Львоўна Арабей – пісьменніца, журналіст, літаратуразнаўца, даследчыца біяграфіі Цёткі (жыла і працавала ў Шчучыне).
21 лютага
У 1992 годзе адбылася катастрофа ваеннага самалёта МіГ-25РУ са Шчучынскага аэрадрома, у выніку якой загінулі лётчыкі капітан А.Кавалеўскі і капітан А.Сцяпанаў.
22 лютага
У 1862 годзе ў Вільні пайшоў з жыцця Вінцэнт Дмахоўскі – мастак, удзельнік паўстання 1831 года, выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
У 1916 годзе ў Ліпецкай вобласці нарадзіўся Пётр Кузьміч Макараў – камандзір партызанскай брыгады імя Варашылава.
23 лютага
У 1954 годзе ў Бакштах нарадзіўся Станіслаў Уладзіміравіч Багдзевіч – Заслужаны работнік гандлю Расійскай Федэрацыі.
У 1967 годзе ў Шчучыне пайшоў з жыцця Уладзімір Мікалевіч Фядотаў – журналіст і пісьменнік (працаваў у шчучынскай раённай газеце).
У 2015 годзе адбылося адкрыццё мадэрнізаванага спартыўнага комплекса па вуліцы Авіятараў у Шчучыне (праект рэалізаваны сумесна з літоўскімі партнёрамі з горада Варэна).
24 лютага
У 1760 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця Мацей Догель – гісторык-архівіст, прававед, вучыўся і выкладаў у Шчучынскай школе піяраў.
25 лютага
У 1790 годзе ў маёнтку Уніхоўшчына (недалёка ад Ракавічаў) нарадзіўся Тэафіл Марачэўскі – грамадскі і ваенны дзеяч, выпускнік Шчучынскай школы піяраў.
У 1961 годзе быў скасаваны Герніцкі сельсавет Шчучынскага раёна (тэрыторыя ўвайшла ў склад Касцянеўскага і Лядскага сельсаветаў).
26 лютага
У 1943 годзе гітлераўскія карнікі знішчылі вёску Агародзішча і расстаралялі яе жыхароў (прычынай стала тое, што ў вёсцы знайшлі сані, на якіх ехаў нямецкі салдат, забіты пад Марцінконямі (зараз – вёска Марцынконіс на тэрыторыі Літвы)).
У 2013 годзе былі скасаваны Жалудоцкі і Астрынскі пассаветы, а замест іх утвораны Жалудоцкі і Астрынскі сельсаветы.
27 лютага
У 1460 годзе ўпершыню ў пісьмовых крыніцах узгадваецца гаспадарскі двор Бершты.
У 1919 годзе Шчучыншчына была ўключана ў склад абвешчанай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі.
У 1948 годзе ў вёсцы Пашыцы нарадзіўся Аляксандр Эдмундавіч Вярцінскі – дзяржаўны дзеяч – дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
У 1953 годзе ў вёсцы Пузынаўцы нарадзіўся Яўген Альбертавіч Добрук – навуковец, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
У 1955 годзе ў Варшаве пайшоў з жыцця Густаў Пашкевіч – польскі вайсковец, генерал, ураджэнец Васілішак.
У 1957 годзе ў вёсцы Быкаўка нарадзіўся Аляксандр Аляксандравіч Маскевіч – навуковец і педагог, доктар фізіка-матэматычных навук.
У 1973 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Віталь Іосіфавіч Шышко – навуковец, урач-кардыёлаг, кандыдат медыцынскіх навук.
28 лютага
У 1888 годзе ў вёсцы Пертане каля Сувалак нарадзіўся Казімір Амільяновіч – педагог, дырэктар Шчучынскай польскай гімназіі і педагагічнага ліцэя (1932-1939).
У 1949 годзе ўтвораны калгас у Орлі (зараз – адкрытае акцыянернае таварыства «Орля»).
У 2023 годзе было прынята рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта аб закрыцці Шчучынскага дзяржаўнага каледжа.
29 лютага
У 2024 годзе пайшоў з жыцця Андрэй Лісоўскі – польскі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафесар, удзельнік польскай партызанкі на Шчучыншчыне (нарадзіўся ў вёсцы Ляцк Высокі).