1 красавіка
У 1863 годзе пад Рачкаўшчынай адбылася прысяга паўстанцаў атрада Людвіка Нарбута.
У 1865 годзе ў Астрыне нарадзіўся Канстанцін Іванавіч Зноска – праваслаўны святар, педагог, пісьменнік, даследчык гісторыі царквы.
У 1892 годзе ў Васілішках нарадзіўся Густаў Пашкевіч – польскі вайсковец, генерал.
2 красавіка
У 1939 годзе ў вёсцы Красляне нарадзіўся Уладзімір Іванавіч Ваўчок – майстар спорту СССР, Заслужаны трэнер БССР.
3 красавіка
У 1943 годзе пачала дзейнічаць Ленінская партызанская брыгада.
4 красавіка
У 1557 годзе ў Астроўне (Бешанковіцкі раён) нарадзіўся Леў Іванавіч Сапега – канцлер і гетман ВКЛ, уладальнік Каменкі.
У 1953 годзе ўтворана Навадворская сельская бібліятэка.
У 2014 годзе камунальне сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Руткевічы» было далучана да адкрытага акцыянернага таварыства «Шчучынаграпрадукт».
5 красавіка
У 1784 годзе ў Шчучыне пайшоў з жыцця Францішак Банавентура Ярманскі – рэктар Шчучынскага калегіума піяраў, правінцыял літоўскай правінцыі ордэна.
У 1927 годзе ў вёсцы Крупава нарадзіўся Іван Іванавіч Русак – Заслужаны настаўнік БССР.
У 1981 годзе ў Серэ (Францыя) пайшоў з жыцця мастак Пінхус Крэмень (нарадзіўся ў Жалудку).
6 красавіка
У 1882 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Мойшэ Глэмбоцкі (Бен-Элізер) – яўрэйскі пісьменнік, перакладчык, журналіст.
У 1928 годзе ў Алешавічах (зараз – Мастоўскі раён) нарадзіўся Хведар Нюнька – беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве (жыў і вучыўся ў Шчучыне).
У 1967 годзе ў вёсцы Каменка нарадзіўся Уладзімір Іванавіч Хільмановіч – беларускі гісторык, журналіст і грамадскі дзеяч.
7 красавіка
У 1876 годзе ў Парыжы пайшла з жыцця Марыя Сцыпіё дэль Кампа – апошняя з роду Сцыпіёнаў – уладальнікаў Шчучына (нарадзілася ў Шчучыне).
8 красавіка
У 1959 годзе пастановай Савета Міністраў БССР Шчучынскі заатэхнічны тэхнікум быў пераведзены ў гарадскі пасёлак Сапоцкін.
9 красавіка
У 1964 годзе ў Шчучыне была ўтворана занальная аграхімічная лабараторыя (зараз – унітарнае камунальнае праектна-вышукальнае прадпрыемства «Гроднааблаграхімізацыя»).
10 красавіка
У 1648 годзе Васілішкі атрымалі ад караля Уладзіслава IV прывілей на Магдэбургскае права.
11 красавіка
У 1863 годзе адбыўся бой паўстанцаў атрада Людвіка Нарбута з расійскімі карнікамі пад Дубічанамі (каля Новага Двара).
12 красавіка
У 1838 годзе ў вёсцы Цэсарка (Віленскі павет) нарадзіўся Станіслаў Ішора – святар касцёла ў Жалудку, пакараны смерцю за падтрымку паўстання 1863 года.
У 1943 годзе для каардынацыі дзеянняў савецкіх партызан быў створаны Шчучынскі міжпартыйны цэнтр, які ўзначаліў Сцяпан Шупеня.
У 1968 годзе ў Берштах нарадзіўся Сяргей Міхайлавіч Токць – беларускі гісторык, культуролаг, педагог, краязнаўца, кандыдат гістарычных навук.
У 1977 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Сяргей Уладзіміравіч Калешка – урач-хірург, кандыдат медыцынскіх навук.
У 2012 годзе ў Лідзе пайшоў з жыцця Уладзімір Іванавіч Ваўчок – беларускі спартсмен, майстар спорту СССР, Заслужаны трэнер БССР (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
13 красавіка
У 1959 годзе была ўтворана эксперыментальная база «Шчучын».
У 2023 годзе ў Варшаве пайшла з жыцця Лідзія Кухтоўна – польскі гісторык тэатру, доктар гуманістычных навук, прафесар.
14 красавіка
У 1941 годзе на аэрадроме ў Шчучыне пачаў фарміравацца 190-ы штурмавы авіяцыйны полк у складзе 11-й змешанай авіяцыйнай дывізіі.
У 1944 годзе ў вёсцы Пяскі нарадзіўся Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч – беларускі спартсмен і педагог, Заслужаны трэнер БССР і СССР.
У 2011 гозе ў Лідзе пайшоў з жыцця Аляксандр Васільевіч Жалкоўскі – беларускі журналіст, грамадскі дзеяч, краязнавец (нарадзіўся на Шчучыншчыне).
15 красавіка
У 1847 годзе ў Вільні пайшоў з жыцця Станіслаў Баніфацый Юндзіл – навуковец-натураліст, выпускнік і выкладчык Шчучынскай школы піяраў.
У 1919 годзе ў Скрыбаўцы ў стаўку галоўнакамандуючага польскіх войскаў прыбыў Юзаф Пілсудскі.
У 1953 годзе ў вёсцы Каменка нарадзіўся Віктар Аляксандравіч Хільмончык – беларускі спартсмен-легкаатлет, неаднаразовы прызёр Паралімпійскіх гульняў, Заслужаны майстар спорту.
16 красавіка
У 1927 годзе нарадзілася Валянціна Канстанцінаўна Здановіч – Заслужаны работнік гандлю.
У 1986 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Сяргей Аляксандравіч Дубялевіч – гулец беларускакга элітарнага клуба знатакоў.
17 красавіка
У 1962 годзе быў скасаваны Жалудоцкі раён.
У 1965 годзе быў утвораны саўгас «Восток» (з 1975 года – эксперыментальная база).
18 красавіка
У 1863 годзе паўстанскі ўрад прысвоіў Людвіку Нарбуту званне палкоўніка.
У 1976 годзе ў Шчучыне нарадзіўся Ігар Бабовіч – віаланчэліст, музычны педагог.
19 красавіка
У 1973 годзе адбылася катастрофа самалёта Як-28Р са шчучынскага аэрадрома, у выніку якой загінулі 2 лётчыкі.
20 красавіка
21 красавіка
У 1913 годзе ў Тарэсіне пад Варшавай загінуў уладальнік Шчучына князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі (пахаваны ў Шчучыне).
22 красавіка
У 1982 годзе ў Першамайскай сярэдняй школе быў адкрыты музей.
23 красавіка
У 1959 годзе ў Шчучын з Беняконяў пераведзена Гродзенская абласная дзяржаўная сельскагаспадарчая доследная станцыя.
24 красавіка
У 1932 годзе нарадзілася Ганна Яўхімаўна Радзько – Заслужаны настаўнік БССР.
У 1959 годзе ў вёсцы Кулакі нарадзілася Марыя Генрыхаўна Жук – беларускі навуковец і педагог, кандыдат юрыдычных навук.
У 1960 годзе ў вёсцы Багданаўцы нарадзіўся Уладзімір Пятровіч Удавічэнка – беларускі фармаколаг, кандыдат медыцынскіх навук.
У 2008 годзе ў Львове пайшоў з жыцця Вітольд Урублеўскі – удзельнік польскай партызанкі на Шчучыншчыне, грамадскі дзеяч.
25 красавіка
У 1987 годзе пайшоў з жыцця Антон Уладзіміравіч Гічан – Герой Сацыялістычнай Працы.
26 красавіка
У 1835 годзе ў Вільні пайшоў з жыцця Анёл Доўгірд – філосаф, выкладчык Шчучынскай піярскай школы.
У 1910 годзе ў Спушы нарадзіўся князь Ян Андрэй Яўстах Сапега – польскі ваенны афіцэр, удзельнік Другой усясветнай вайны, капітан Польскіх Паветраных Сіл у Брытаніі.
У 1929 годзе Рада Міністраў Польшчы прыняла распараджэнне аб ўтварэнні Шчучынскага павета ў складзе Навагрудскага ваяводства Другой Рэчы Паспалітай.
27 красавіка
У 1515 годзе падкаморый лідскі Андрэй Давойнавіч зрабіў фундацыю на карысць касцёла Святой Троіцы ў Ішчална.
У 1898 годзе ў выніку пажару ў Астрыне згарэлі дзве драўляныя сінагогі.
28 красавіка
29 красавіка
У 1944 годзе польскія партызаны здзейснілі няўдалую спробу ўзяць пад свой кантроль Шчучын, у выніку якой загінула каля 30 байцоў Арміі Краёвай.
30 красавіка