Станіслаў Ішора (1838-1863)
Каталіцкі святар. Ахвяра рэпрэсій расійскіх карнікаў.
Нарадзіўся 12.04.1838 у вёсцы Цэсарка (зараз – Вількамірскі раён Літвы).
Скончыў гімназію ў Вільні і паступіў у Пецярбурскую духоўную акадэмію.
Пасля высьвячэньня ў 1861 годзе быў вікарыем у парафіі Жалудок Лідскага павета.
8 лютага 1863 года зачытаў у касцёле маніфест паўстанцаў. Далучыўся да паўстанцкага аддзелу Людвіка Нарбута ў якасці капелана. Добраахвотна здаўся, каб вызваліць арыштаванага карнікамі пробашча жалудоцкага касцёла.
Станіслава Ішору спачатку пакаралі 5 гадамі катаргі. Але асабіста Мураўёў-вешальнік замяніў катаргу на расстрэл. Ксяндза рассталялі ў Лукішскай турме ў Вільні 3 чэрвеня 1863 года. Месца яго пахавання не знойдзена да гэтага часу.
У 1933 годзе ў касьцёле сьвятога Якуба ў Вільні была ўсталявана мемарыяльная дошка ў памяць аб ксяндзы.
У 2003 годзе на будынку касьцёла ў Лідзе была ўсталявана мемарыяльная шыльда ў памяць пра расстраляных ксяндзоў Станіслава Ішору, Раймунда Зямацкага і Адама Фалькоўскага.
У студзені 2005 года мемарыяльная дошка была ўсталявана ў Жалудоцкім касцёле.