Станіслаў Леанардавіч Іваноўскі (1887-1970)
Польскі вайсковец, адвакат, грамадскі дзеяч.
Нарадзіўся 04.12.1887 у Лябёдцы (зараз – Шчучынскі раён).
Вучыўся у Варшаўскай гімназіі. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта.
У 1914 годзе быў мабілізаваны ў войска. Ваяваў ва Усходняй Прусіі.
У 1916 годзе скіраваны служыць у марскім судзе ў Кранштаце.
У 1918 годзе вяртаецца на радзіму. Актыўна ўдзельнічае ў стварэнні Польскай Самаабароны на Гродзеншчыне.
У 1920 годзе ўдзельнічаў у паходзе генерала Жалігоўскага на Вільню.
З 1921 года займаўся адвакацкай практыкай у Вільні.
У 1939 годзе мабілізаваны ў войска.
Удзельнічаў у дзейнасці польскага віленскага падполля.
У 1944 годзе быў арыштаваны НКВД, утрымліваўся ў турме ў Вільні.
У 1945 годзе рэпатраваны з жонкай у Быдгашч. Вярнуўся да юрыдычнай практыкі.
Памёр 05.10.1970 у Быдгашчы.