Ежы Тадэвушавіч Іваноўскі (1907-2008)
Польскі вайсковец, прафесійны спартсмен, конезаводчык.
Нарадзіўся 13.03.1907 у Лябёдцы. Бацька – Тадэвуш Іваноўскі (Тадас Іванаўскас) – вядомы літоўскі навуковец-натураліст.
Скончыў сярэднюю школу імя Рэйтана ў Варшаве, Варшаўскі ўніверсітэт прыродазнаўчых навук.
У 1931 годзе скончыў вучэльню кавалерыйскага запасу ў Грудзёндзы.
1 студзеня 1933 года як падпаручнік запасу быў прызначаны ў Гродзенскі кавалерыйскі полк.
У 1936 годзе атрымаў сельскагаспадарчую адукацыю і пачаў службу ў Дзяржаўным конегадоўчым заводзе ў Багуславіцах.
Паспяхова выступаў на спаборніцтвах па конным спорце.
У жніўні 1939 года быў паранены ў баі і дастаўлены ў шпіталь у Беласток. Пасля заняцця Беластоку савецкімі войскамі здолеў уцячы і праз Латвію і Швецыю дабраўся да Парыжа. Атрымаў прызначэнне ў Вялікабрытанію і стаў камандзірам спецыяльнага эскадона 10-й браніраванай дывізіі. У верасні 1944 года атрымаў званне капітана. У канцы мая 1945 года Ежы Іваноўскі быў пераведзены з палка ў падраздхяленне, якое займалася зборам у брытанскай акупацыйнай зоне польскіх пародзістых коней, вывезеных немцамі падчас акупацыі Польшчы.
Дэмабілізаваны ў 1947 годзе ў званні маёра.
У 1948 годзе з сям'ёй пераехаў у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе кіраваў заснаваным ім конегадоўчым і навучальным цэнтрам.
У пачатку 2000-х гадоў вяртаецца ў Польшчу.
Узнагароджаны Камандорскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы, Крыжам Валечных, Крыжам баявых дзеянняў польскіх узброеных сіл на Захадзе, брытанскімі і галадскімі баявымі адзнакамі.
Памёр 28.05.2008.