Вацлаў Леанардавіч Іваноўскі
(1880-1943)
Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, навуковец.
Нарадзіўся 25.05.1880 у Лябёдцы (зараз – Шчучынскі раён).
Будучы студэнтам Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута ў 1902 годзе з групай аднадумцаў спрабаваў наладзіць у Лябёдцы выданне на гектографе падпольнай газеты «Свабода».
У 1903 годзе ўдзельнічаў у заснаванні Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады.
У 1906 годзе ўзначаліў выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пецярбургу.
У ліпені 1913 года пераехаў у Вільню, дзе стаў старшынёй Беларускага выдавецкага таварыства.
У 1918 годзе – міністр асветы Беларускай Народнай Рэспублікі, рэктар Мінскага педагагічнага інстытута.
У 1922-1939 гадах – прафесар Варшаўскага політэхнічнага інстытута.
У 1939-1941 гадах – прафесар Віленскага ўніверсітэта.
Ад лістапада 1941 года – бургамістр акупаванага Мінска.
Загінуў 07.12.1943 у Мінску ў выніку замаху.
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках.